Беларуская фэдэрацыя кібэрспорту
Белару́ская фэдэра́цыя кібэрспо́рту — рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне[1], якое займаецца падтрымкаю і разьвіцьцём кібэрспорту ў Беларусі.
Беларуская фэдэрацыя кібэрспорту | |
Дата ўтварэньня | 6 студзеня 2017 (7 гадоў таму) |
---|---|
Тып | спартовая фэдэрацыя |
Штаб-кватэра | Менск, Захарава, 50В, памяшканьне 7Н |
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
Афіцыйныя мовы |
беларуская расейская |
Старшыня | Дзяніс Багушоў |
Сайт | www.cybersport.by |
Мэты
рэдагавацьАсноўнаю мэтаю зьяўляецца садзейнічаньне разьвіцьцю ў Беларусі кібэрспорту як новага віду спартовае спаборніцкае дзейнасьці й адмысловае практыкі падрыхтоўкі чалавека да спаборніцтваў на базе кампутарнай тэхнікі, праґрамнага забесьпячэньня, інтэрактыўных прыладаў і іншых магчымасьцяў кампутарных тэхналёґіяў, а таксама ўцягваньне ў кібэрспорт шырокіх слаёў насельніцтва Беларусі.[2]
Апроч таго, садзейнічае разьвіцьцю кібэрспорту ў Беларусі як масавага тыпу спорту, які прапаґандуе агульначалавечыя каштоўнасьці й здаровы лад жыцьця, і эфэктыўных формаў фізычнага выхаваньня дзяцей і падлеткаў, з выкарыстаньнем кампутарных тэхналёґіяў, накіраваных на фарміраваньне здаровага, фізычна і духоўна дасканалага, маральна-ўстойлівага маладога пакаленьня.[3]
Гісторыя
рэдагавацьУ стварэньні прымала ўдзел арґанізацыйная кампанія «Пляцоўка».[4] Зарэґістраваная Міністэрствам юстыцыі Беларусі як рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне 6 студзеня 2017 году.[5] Створаная для разьвіцьця кібэрспорту ў рэспубліцы як часткі міжнароднага спартовага руху.[6]
28 лютага анансавала дзьве ліґі з прызавымі фондамі — рэспубліканскую і студэнцкую, якія пройдуць у 3—4 кварталах 2017 году і завершацца ґранд-фіналамі ў Менску. Дысцыпліны абодвух чэмпіянатаў: Dota 2, Counter-Strike: Global Offensive, World of Tanks і FIFA 17 (таксама магчымыя турніры па NHL 17 і NBA 2K17 на рэспубліканскім чэмпіянаце). Удзельнікі рэспубліканскага чэмпіянату абіраюцца шляхам правядзеньня адборачных сеткавых турніраў, па выніках кваліфікацыі каманды згуляюць на LAN-фінале ў Менску. Студэнцкі турнір уключае навучэнцаў 55 беларускіх унівэрсытэтаў і 173 каледжаў з усіх вобласьцяў Беларусі, якія абіраюцца шляхам арґанізацыі LAN-кваліфікацыяў. Найлепшыя каманды кожнай вобласьці згуляюць на фінальным турніры ў Менску.[7]
Крытыка
рэдагавацьСпартовы журналіст Андрэй Вашкевіч лічыць падзею гістарычнаю:[8]
Гэтая фэдэрацыя вельмі хутка — яшчэ на нашым жыцьці — стане галоўнаю ў Беларусі. Яна будзе разьвіваць тое, што сапраўды цікава масам (у адрозьненьне ад хакею альбо футболу). Тое, што бяз школы, загадаў, бацькоў і кніжак ведаюць усе дзеці. | ||
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Минюст зарегистрировал Белорусскую федерацию киберспорта. БелТА (2017-01-06). Праверана 2017-04-13 г. (рас.)
- ^ В Беларуси появилась федерация киберспорта. TUT.BY (2017-01-06). Праверана 2017-04-12 г. (рас.)
- ^ У Беларусі з’явілася федэрацыя кіберспорту. Хартыя'97 (2017-01-06). Праверана 2017-04-12 г.
- ^ Белорусская федерация киберспорта. iT-Ground.net (2016-06-09). Праверана 2017-04-12 г. (рас.)
- ^ О государственной регистрации Республиканского общественного объединения «Белорусская федерация киберспорта». Министерство юстиции Республики Беларусь (2017-01-06). Праверана 2017-04-12 г. (рас.)
- ^ В Беларуси появилась федерация киберспорта. Беларусь сегодня (2017-01-06). Праверана 2017-04-13 г. (рас.)
- ^ Белорусская федерация киберспорта проведёт студенческую и республиканскую лиги. CyberSport.ru (2017-02-28). Праверана 2017-04-12 г. (рас.)
- ^ Вашкевіч 2017.
Літаратура
рэдагаваць- Андрэй Вашкевіч. РОО «Белорусская федерация киберспорта» подготовит граждан к жизни в информационном обществе (рас.) // Прессбол : партал. — 2017. — № 259. — С. 1.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Беларуская фэдэрацыя кібэрспорту ў сацыяльнай сетцы «У Кантакце»