Беларуская фанэтыка

Фанэты́чная сыстэ́ма белару́скае мо́вы — гукавы лад беларускае літаратурнае мовы.

Апісаньне

рэдагаваць

Фанэтычная сыстэма сучаснай беларускай мовы складаецца прынамсі з 44 гукаў: 5 галосных і 39 зычных, зычныя пры гэтым таксама могуць быць гемінаванымі. Не існуе дакладнае згоды наконт колькасьці гукаў у беларускай мове: так, напрыклад, паводле іншых дасьледаваньняў беларуская мова можа ўлучаць 6 галосных і 39 зычных гукаў, часам у склад асноўнага гукавага складу ўключаюць толькі 32 зычныя, тады як астатнія 7 адзначаюць у якасьці рэдкіх.

Шматлікія з зычных могуць утвараць пары, якія адрозьніваюцца толькі паводле прыкметы паляталізацыі (цьвёрдыя і мяккія, для пазначэньня мяккасьці апошніх у IPA выкарыстоўваецца сымбаль ʲ). У некаторых з такіх параў месца артыкуляцыі дадаткова зьмяняецца (гл. ніжэй). Разам з гэтым існуюць няпарныя зычныя, якія ня маюць сваіх паляталізаваных параў.

Націск у беларускай мове зьяўляецца вольным (можа падаць на любы склад у слове ў адрозьненьне ад, напрыклад, шэрагу іншых славянскіх моваў, дзе ён замацаваны на пэўным складзе паводле ягонай пазыцыі) і рухомым (можа мяняць пазыцыю ў межах аднае словазьменнае парадыгмы).

Адметныя рысы

рэдагаваць

З прычыны таго, што беларуская мова ўваходзіць у склад усходнеславянскіх моваў, фанэтыка беларускае мовы досыць падобная на расейскую і ўкраінскую. Асноўныя адрозьненьні ад фанэтыкаў гэтых моваў заключаюцца ў наступным[1]:

  • Аканьне — зьліцьцё ненаціскнога /o/ (этымалягічнага ўсходнеславянскага ) з гукам /a/. У адрозьненьне ад аканьня на ўзор вымаўленьня ў расейскай мове, у беларускай мове аканьне рэалізоўваецца ў якасьці неагубленага галоснага пярэдняга шэрагу ніжняга ўздыму — [a] (у тым ліку й пасьля мяккі зычных і ёту (/j/)). Варта адзначыць, што ва ўкраінскай мове падобнага зьліцьця гукаў не адбываецца навогул.
  • Адсутнасьць і́каньня. Як і ва ўкраінскай (але ў адрозьненьне ад расейскай), у беларускай мове адсутнічае зьява зьліцьця ненаціскнога /e/ ды /i/, адсутнічае зьліцьцё ненаціскнога /a ~ o/ з гукам /i/ пасьля мяккіх зычных.
  • У адрозьненьне ад вымаўленьня ў расейскай мове, пасьля /j/ адсутнічае падкрэсьлены падзел у вымаўленьні ётаваных /ja/, /jo/, /je/, /ji/[2].
  • Цеканьне, дзеканьне — пераход старажытнаўсходнеславянскіх /tʲ/,/dʲ/ (этымалягічна т’, д’) у мяккія афрыкаты [tsʲ], [dzʲ] (на пісьме пазначаюцца як ць, дзь або ц/дз з наступнай мяккай галоснай). Трэба адзначыць, што большая частка носьбітаў расейскае мовы падобным чынам рэалізоўвае /tʲ/,/dʲ/, аднак гэтая асаблівасьць пісьмова не пазначаецца.
  • Моцная паляталізацыя гукаў /sʲ/, /zʲ/.
  • Усе постальвэалярныя зычныя зьяўляюцца цьвёрдымі (выступаюць як рэтрафлексныя зычныя), тады як ва ўкраінскай і расейскай яны могуць зьяўляцца мяккімі.
  • Ацьвярдзеньне зычнага /rʲ/ (этымалягічна ўсходнеславянскага *р’) і ў выніку гэтага яго зьліцьцё з гукам /r/.
  • У адрозьненьне ад расейскай, этымалягічныя в (/v/; звычайна ў канцы словаў, між галоснай ды іншай зычнай, перад ётам, г.д.) і л (/l/) у шэрагу пазыцыяў перайшлі ў [w][2].
  • Практычна поўнае аглушэньне звонкіх зычных у канцы словаў, якое не адлюстроўваецца на пісьме (зуб, дождж). Скасоўваецца пры словазьмене (зубоў, дажджоў).
  • Шырока распаўсюджаная рэгрэсіўная асыміляцыя паводле мяккасьці, якая ўзьдзейнічае на ўсе сьвісьцячыя перад любым мяккім зычным (акрамя заднеязычных): напрыклад, бязь сьмеху, дзе мяккае м памякчае папярэдняе с, якое, у сваю чаргу, памякчае папярэдняе з. Амаль поўнасьцю не адлюстроўваецца ў акадэмічнай правапіснай норме.

Артаграфія беларускае мовы зьяўляецца фанэматычнай, праз што большая частка вышэйпералічаных асаблівасьцяў пазначаецца ў пісьмовасьці.

  • Галосныя:
Літара пазначэньне ў IPA Тып Прыклад
і /i/ Неагублены галосны пярэдняга шэрагу верхняга ўздыму ліст
э /ɛ/ Неагублены галосны пярэдняга шэрагу сярэдне-ніжняга ўздыму гэты
ы [ɨ] Неагублены галосны сярэдняга шэрагу верхняга ўздыму мыш
а /a/ Неагублены галосны пярэдняга шэрагу ніжняга ўздыму кат
у /u/ Агублены галосны задняга шэрагу верхняга ўздыму шум
о /ɔ/ Агублены галосны задняга шэрагу сярэдне-ніжняга ўздыму кот

Гук [ɨ] не зьяўляецца асобным гукам, ён зьяўляецца аляфонам /i/ і ўзьнікае пасьля непаляталізаваных зычных[3].

  • Зычныя:
Губныя Зубныя/Альвэалярныя Постальвэалярныя Заднеязычныя
цьвёрдыя мяккія цьвёрдыя мяккія мяккія цьвёрдыя
Насавыя m n̪ʲ    
Выбухныя p b (ɡʲ) k (ɡ)
Афрыкаты t̪s̪ d̪z̪ t̪s̪ʲ d̪z̪ʲ
Фрыкатыўныя f v s z ʃ ʒ ɣʲ x ɣ
Дрыжачы r
Апраксыманты l̪ʲ   j (w)

Гукі /ɡ/ ды /ɡʲ/ зьяўляюцца рэдкімі і сустракаюцца толькі ў запазычаных словах (цэгла, ганак, гузік, гандаль, нягеглы і г.д., а таксама амаль усе словы заходнеэўрапейскага паходжаньня зь літарай g). Звычайна ў артаграфіі (акадэмічны, клясычны правапісы) гэты гук не адрозьніваецца ад /ɣ/, /ɣʲ/ (якія пазначаюцца літарай Гг), аднак клясычны правапіс дапускае пазначэньне гукаў /ɡ/ ды /ɡʲ/ літарай Ґґ.

У канцы складаў гук /v/ пераходзіць у гук [w] ([u̯], утвараючы дыфтонгі)[4]. Таксама ў гук [w] можа пераходзіць гук /l/ (напрыклад, праславянскае *vьlkъ > воўк).

У беларускай мове існуюць гемінаваныя зычныя (гл. вышэй), што пазначаецца падваеньнем зычнай на пісьме. Напрыклад:

Артыкуляцыя

рэдагаваць

Агульнымі рысы артыкуляцыйнай базы беларускае мовы зьяўляюцца агульная ненапружанасьць пры гукаўтварэньні, моцнае памякчэньне (паляталізацыя) адных зычных і цьвёрдасьць (вэлярызацыя) іншых.

Серад прынцыпаў агульнае ненапружанасьці адзначаюцца замена губна-губнога [в] у пэўных месцах на губна-губны [ў] і цьвёрдае вымаўленьне губных у канцы словаў і перад зычнымі ў пазыцыях, дзе ў іншых усходнеславянскіх мовах ім звычайна этымалягічна адпавядае мяккі (прыкладам, сем, дроб, сям'я). Ненапружанасьць кончыка языка пры памякчэньні зубных [д], [т] ператварае іх у мяккія змычна-шчылінныя [дз'] і [ц'] адпаведна.

Пераважная колькасьць гукаў утвараецца ў цэнтры ротавай поласьці пры высокім агульным уздыме языка, самая актыўная частка яго — сярэдняя. У задняй частцы ротавай поласьці ўтвараецца нязначная колькасьць гукаў[5].

У параўнаньні з фанэтыкамі іншых моваў беларуская вылучаецца наяўнасьцю вялікае колькасьці мяккіх зычных. Пры ўтварэньні большасьці мяккіх зычных кончык языка ўздымаецца да паднябеньня, што стварае ўражаньне іх асаблівай мяккасьці (напрыклад, палятальныя [з'] і інш.). Разам з гэтым адзначаецца тэндэнцыя да моцнага памякчэньня зычных і вэлярызацыі ўсіх цьвёрдых зычных гукаў.

У адсутнасьці зьявы рэдукцыі галосных (скарачэньня, выпадзеньня) акрэсьліваецца зьява г.зв. «сьпеўнасьці мовы»[6].

  1. ^ Паводле клясычнага правапісу. У дадзеным выпадку гемінацыю зазнае гук zʲ: з̅’̅
  2. ^ Гл. «зьзяць».
  3. ^ Гл. «зьзяць».
  4. ^ Гл. «зьзяць».
  5. ^ Гл. «зьзяць».
  1. ^ Sussex, Roland; Cubberly, Paul The Slavic Languages. — Cambridge: Cambridge University Press, 2006. — ISBN 0-521-22315-6
  2. ^ а б Падлужны Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. — 1989. — С. 335. — ISBN 5-343-00292-7
  3. ^ Mayo, Peter. Belorussian // The Slavonic Languages / Comrie, Bernard; Corbett, G. G. — London: Routledge, 2002. — ISBN 0-415-28078-8
  4. ^ S. Young (2006) Belorussian. Encyclopedia of language and linguistics, 2nd ed.
  5. ^ Сучасная беларуская мова; С. 34, 35.
  6. ^ Сучасная беларуская мова; С. 35.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская мова. — Вышэйшая школа, 1991. — ISBN 5-339-00539-9
  • Mayo, Peter. Belorussian // The Slavonic Languages / Comrie, Bernard; Corbett, G. G. — London: Routledge, 2002. — ISBN 0-415-28078-8
  • Падлужны. Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. — 1989. — С. 335. — ISBN 5-343-00292-7
  • Sussex, Roland; Cubberly, Paul. The Slavic Languages. — Cambridge: Cambridge University Press, 2006. — ISBN 0-521-22315-6
  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш.. — 2-е выд., дапрац. і дап.. — Мн.: Выш. школа, 1995. — 334 с. — ISBN 985-06-0075-6
  • Беларуская мова: Вучэб. дапам. / Э. Д. Блінава, Н. В. Гаўрош, М. Ц. Кавалёва і інш.; Пад рэд. М. С. Яўневіча. — Мн. : Выш. школа, 1991. ISBN 5-339-00539-9.