Беларускае рэспубліканскае таварыства ратаваньня на вадзе

Беларускае рэспубліканскае таварыства ратаваньня на вадзе — грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў 1970 годзе. З 2004 году ўдзелельнічала ў Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3]. Прынамсі з 1995 году[4] пасаду старшыні займае Анатоль Голуб.

Беларускае рэспубліканскае таварыства ратаваньня на вадзе
Абрэвіятура БРТРВ
Дата ўтварэньня 10 красавіка 1970 (54 гады таму)
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта зьніжэньне гібелі людзей на вадзе
Штаб-кватэра Менск, зав. Абіўны, д. 6
Сяброўства 394 тыс. чалавек (2010)
Старшыня Анатоль Голуб
Кіроўны орган Рада
Матчына кампанія МНС Беларусі, РКРКППГА
Бюджэт 864 млн рублёў[1] (2011; 154 тыс $[2])
Колькасьць супрацоўнікаў 1,5 тыс. (2010)
Сайт osvod.belarusinfo.by

Кіраваньне

рэдагаваць
  • Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцны пры наяўнасьці большасьці прадстаўнікоў. Вызначае кірункі дзейнасьці. Абірае Раду і Рэвізійную камісію.
  • Рада. Зьбіраецца аднойчы на 2 гады. Выконвае пастановы Зьезда ды платныя замовы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях на падрыхтоўку вадалазаў і кіроўцаў суднаў. Па ўзгадненьні з урадам прызначае старшыню. Абірае Прэзыдыюм ды кіруе ўласнасьцю. Устанаўлівае цэны на паслугі падпарадкаваных установаў ды наймае іх кіраўнікоў.
  • Прэзыдыюм. Зьбіраецца двойчы на год. Вызначае парадак прадстаўніцтва на Зьезьдзе. Ухваляе Ўставу вадалазна-ратавальнай службы. Вызначае памер сяброўскіх складак і адлічэньняў прыбыткаў падпарадкаваных установаў. Вызначае парадак узнагароджаньня супрацоўнікаў.
  • Рэвізійная камісія. Зьбіраецца штогод. Правярае грашовае справаводзтва ды вядзе ўлік уласнасьці.

Паводле Статуту задачамі таварыства ёсьць:

  • ратаваньне і ахова жыцьця людзей на вадзе;
  • тлумачэньне насельніцтву папярэджаньня здарэньня на вадзе;
  • навучаньне насельніцтва прыёмам ратаваньня і аказаньня першай дапамогі асобам, якія церпяць бедзтва на вадзе;
  • улік і агляд суднаў ды нагляд за бясьпекай суднаходзтва.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Паводле Статуту спосабамі дзейнасьці таварыства ёсьць:

  • будоўля водных збудаваньняў;
  • гуртовы гандаль плавальным, вадалазным ды ратавальным снадзівам;
  • ачышчэньне дна вадаёмаў;
  • падрыхтоўка падводных плыўцоў і ратавальнікаў;
  • выпуск выданьняў аб папярэджаньні здарэньняў на вадзе;
  • распрацоўка ратавальных прыладаў;
  • правядзеньне спабораў па ратавальным шматбор’і;
  • пошук і выманьне з вады тапельцаў;
  • пракат плавальнага і ратавальнага снадзіва, ладжаньне перавозу, забаваў і стаянак на вадзе, рамонт суднаў.
  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2011 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (29 сьнежня 2011). Праверана 9 сакавіка 2012 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (5605,84) набыцьця даляра. Праверана 9 сакавіка 2012 г.
  3. ^ Зварот членаў Рэспубліканскай каардынацыйнай рады кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў да грамадзянаў Беларусі Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 215-216 (10 верасьня 2004). Праверана 9 сакавіка 2012 г.
  4. ^ Пастанова Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 20 верасьня 1995 г. № 3874-XII (рас.). Бачына «Сыстэма права Рэспублікі Беларусь». Праверана 9 сакавіка 2012 г.