Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў «Зікр уль-Кітаб»

Белару́скае грама́дзкае аб’ядна́ньне тата́раў «Зікр уль-Кіта́б» — добраахвотная грамадзкая арганізацыя. Заснаваная 23 чэрвеня 1991 году на ўстаноўчым зьезьдзе ў Іўі Гарадзенскай вобласьці пад назвай Белару́скае згуртава́ньне тата́раў-мусульма́наў «Аль-Кіта́б». У студзені 2001 году адбылася рэарганізацыя «Аль-Кітаба» ў Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў «Зікр уль-Кітаб»[2].

Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў «Зікр уль-Кітаб
Беларускае грамадскае аб’яднанне татар «Зікр уль-Кітаб»
Дата ўтварэньня 23 чэрвеня 1991 (33 гады таму)
Тып грамадзкае аб’яднаньне
Штаб-кватэра г. Менск, вул. Саламяная, 23, пакой 10[1]
Старшыня Абу Бэкір Шабановіч
Колішняя назва Беларускае згуртаваньне татараў-мусульманаў «Аль-Кітаб»

Дзейнічае ў адпаведнасьці з існуючым заканадаўствам і прынятым Статутам. Асноўныя кірункі дзейнасьці: абуджэньне гістарычнай і патрыятычнай сьвядомасьці беларускіх татараў, вывучэньне грамадзянскай гісторыі й гісторыі ісламу, адраджэньне татарскіх традыцыяў, культуры, пісьменнасьці на аснове арабскае графікі. У 1991—2002 гадах выдаваўся квартальнік «Байрам» («Сьвята») на беларускай мове[3], таксама выдаваўся часопіс «Аль-Ислам» на расейскай мове.

Аб’яднаньне мае бібліятэку, відэатэку й фільматэку ў Менску. Школа выхаднога дня, дзе вывучаецца арабская мова, гісторыя й культура татараў, створаныя ў Менску, Сьмілавічах, Наваградку, Слоніме, Іўі, Ашмянах, Маладэчне[4].

  1. ^ Беларускае грамадскае аб'яднанне татар "Зікр уль-Кітаб". Партал грамадскіх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь. Праверана 2 лютага 2015 г.
  2. ^ Татары ў Беларусі. t-styl.info (14 траўня 2009). Праверана 2 лютага 2015 г. Архіўная копія ад 2 лютага 2015 г.
  3. ^ Байрам. Татары на зямлі Беларусі. Журнал Байрам. Праверана 2 лютага 2015 г.
  4. ^ Татары и башкиры в Республике Беларусь (рас.). allby.tv (17 чэрвеня 2013). Праверана 2 лютага 2015 г. Архіўная копія ад 2 лютага 2015 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць