Бежыца
рака ў Беларусі
Бе́жыца — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пцічы (басэйн Дняпра). Даўжыня 15 км. Пачынаецца каля вёскі Крукаўшчына, вусьце за 2 км на ўсход ад вёскі Бярозаўка. Рэчышча ад вытоку на працягу 5,2 км каналізаванае. У вярхоўі прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў, у сярэдняй і ніжняй плыні цячэ празь лес.
Бежыца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Крукаўшчына |
Вусьце | Пціч |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 15 км |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 57