Батальён паліцыі «Арцёмаўск»
Батальён паліцыі «Арцёмаўск» (па-ўкраінску: Батальйон поліції «Артемівськ») — колішні батальён патрульнае службы міліцыі асаблівага прызначэньня, створаны ў траўні 2014 року на тэрыторыі Днепрапятроўскае вобласьці ў структуры абласнога кіраваньня ўнутраных справаў[2]. Расфармаваны 5 кастрычніка 2015 року загадам МУС Украіны, з адабраных байцоў батальёна створанае новае падразьдзяленьне хуткага рэаґаваньня.[3]
Батальён паліцыі «Арцёмаўск» | |
Батальйон поліції «Артемівськ» | |
Эмблема батальёну | |
Гады існаваньня | травень 2014 — кастрычнік 2015 |
---|---|
Краіна | Украіна |
Падпарадкаваньне | МУС |
Функцыя | Ахова грамадзкага парадку |
Колькасьць | 200 |
Удзел у | |
Дзейны камандзір | Канстанцін Матэйчанка |
Гісторыя
рэдагавацьФармаваньне батальёна пачалося 2 траўня 2014 року на тэрыторыі Днепрапятроўшчыны. Згодна з паведамленьням аддзела па сувязях з грамадзкасьцю Галоўнага кіраваньня МУС Украіны ў Днепрапятроўскае вобласьці, асноўнаю задачаю навастворанага батальёна павінна было стаць забесьпячэньне грамадзкага парадку на блёкпастах у зоне правядзеньня АТА на Данеччыне, ахова насельніцтва ад сэпаратыстаў і тэрарыстаў, іншых парушальнікаў парадку, а таксама выкананьне іншых задачаў, якія будуць вызначацца кіраўніцтвам МУС Украіны. У склад батальёна маглі ўступаць жыхары любых абласьцей Украіны, гатовыя адстойваць тэрытарыяльную цэласнасьць дзяржавы, з поўнаю сярэдняю або вышэйшаю адукацыяю ва ўзросьце ад 19 да 45 рокаў, якія прайшлі службу ва Ўзброеных сілах Украіны і ня маюць асуджанасьці. Перавага аддавалася асобам, якія праходзілі сапраўдную страявую службу, мелі добрую фізычную падрыхтоўку і спартовыя дасягненьні[4][5].
Па сьцьвярджэньні міністра ўнутраных справаў Украіны Арсэна Авакава на 5 чэрвеня 2014 асабісты склад батальёна быў укамплектаваны выключна жыхарамі Данецкае вобласьці[6].
5 кастрычніка 2015 року загадам МУС Украіны батальён патрульнае службы міліцыі асаблівага прызначэньня «Арцёмаўск» ды рота «Туман» расфармаваныя. З найлепшых байцоў, большасьць зь якіх прайшлі такія «гарачыя пункты» як Дэбальцава, створаны новы асобны падрозьдзел хуткага рэаґаваньня на экстраныя сытуацыі. Галоўныя задачы батальёна — удзел у спэцапэрацыях, спыненьне масавых беспарадкаў, неадкладнае рэаґаваньне на ўсе зьмены апэратыўнага становішча.[3][7]
Камандзір
рэдагавацьНа пачатку траўня 2014 року камандзірам батальёну «Арцёмаўск» быў прызначаны Канстанцін Матэйчанка, які таксама заняў пасаду старшыні Красналіманскае раённае дзяржаўнае адміністрацыі Данецкае вобласьці[1].
Дзейнасьць
рэдагавацьПасьля вызваленьня ад тэрарыстаў Краснага Ліману, батальён «Арцёмаўск» супольна са зводным атрадам міліцыі пачаў патруляваньне вуліцаў і нясеньне службы ў горадзе[6].
1 ліпеня 2014 року батальён разам з падрозьдзеламі Нацыянальнае ґвардыі браў удзел у вызваленьні ад тэрарыстаў сяла Закітнае ў Красналіманскім раёне Данецкае вобласьці ды пачаў усталяваньне блёкпастоў на подступах да Арцёмаўскага раёну Данеччыны[8][9].
Увечары 4 ліпеня 2014 року батальён зьдзейсьніў выведчы рэйд да места Арцёмаўску, дзе зьнішчыў мясцовы штаб тэрарыстаў «ДНР»[10].
6 ліпеня байцы батальёна працягвалі ўладкаваньне блёкпастоў вакол Арцёмаўскага раёну Данеччыны[11].
27 ліпеня 2014 року байцы батальёна вызвалілі мястэчка Зайцэва Горлаўскае мескае рады[12].
30 ліпеня 2014 року байцамі батальёна вызваленая ад тэрарыстаў чыгуначная станцыя Мікітаўка, блёкпост Маёрскі й будынак ЖЭКу па вуліцы Фадзеева, дзе быў аснаўны штаб прадстаўнікоў пазапраўных узброеных фармаваньняў у ваколіцах Горлаўкі Данецкае вобласьці. Над будынкам участковага пункту міліцыі Мікітаўскага райаддзелу ў Горлаўцы ўзьняты дзяржаўны сьцяг Украіны[13].
Страты
рэдагаваць- Аляксей Кудраўцаў, шараговы міліцыі, загінуў 14 ліпеня 2014 року.
- Сяргей Цішчанко, шараговы міліцыі, загінуў 11 жніўня 2014 року.
- Мікіта Ляончанка, шараговы міліцыі, загінуў 16 верасьня 2014 року.
- Уладзімер Гукаленка, старшы сяржант міліцыі, загінуў 1 лістапада 2014 року.
- Зьміцер Стралец, малодшы сяржант міліцыі, загінуў 13 лютага 2015 року.
- Сяргей Карпо, малодшы сяржант міліцыі, загінуў 13 лютага 2015 року.
- Віктар Лагоўскі, малодшы сяржант міліцыі, загінуў 13 лютага 2015 року.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Командир батальйону «Артемівськ»: Нехай армією керують командири, які вже знають, що таке війна
- ^ У Дніпропетровщині набирають добровольців у батальйони «Дніпро-1», «Артемівськ» та «Січеслав»
- ^ а б Батальйон Артемівськ реорганізували: із спецпідрозділу вигнали випадкових людей Праверана 2016-10-17 г.
- ^ У Дніпропетровську формуються батальйони «Луганськ-1» і «Артемівськ»
- ^ У Дніпропетровську продовжується набір до батальйонів патрульної служби міліції особливого призначення «Дніпро-1», «Луганськ-1», «Артемівськ» та «Січеслав» (ВІДЕО)
- ^ а б Красны Ліман зноўку пад сьцягам Украіны, гараджане радуюцца — Авакаў
- ^ На Данеччыне створаны міліцэйскі адмыспарозьдзел хуткага рэаґаваньня (фота) (укр.) Праверана 2016-10-17 г.
- ^ Цикл «Восток». Фильм семнадцатый. «Зачистка»
- ^ Українські війська встановлюють блокпости на підступах до Артемівська — ЗМІ
- ^ Силовики знищили штаб «ДНР» в Артемівську
- ^ Сили Нацгвардії взяли під контроль село Закотне
- ^ Як батальйон «Артемівськ» повісив український прапор на підступах до Горлівки
- ^ Батальйон Артемівськ повідомляє про «зачистку» території навколо Горлівки
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВонкавыя відэафайлы | |
---|---|
1. Цикл «Восток». Фильм семнадцатый. «Зачистка» // Громадське ТБ, 2 липня 2014. | |
2. Цикл «Восток». Фильм одинадцатый. «Комбат» // Громадське ТБ, 30 червня 2014. | |
3. Старшина батальона «Артемовск». | |
4. Батальон «Артемовск». | |
5. Батальон «Артемовск» освобождает поселок Зайцево Горловский район. | |
6. Комбат батальона «Артемовск». | |
7. Батальйон «Артемівськ» наводить порядок у Артемівську. |
- В Україні створено 30 спецпідрозділів особливого призначення, — Арсен Аваков
- Над міськуправлінням міліції та міською радою Красного Лиману знову піднято прапор України — Арсен Аваков
- ГУМВС в Дніпропетровській області запрошує охочих до вступу в батальйони патрульної служби міліції особливого призначення «Дніпро-1», «Луганськ-1», «Артемівськ» та «Січеслав»
- У Дніпропетровську продовжується набір до батальйонів патрульної служби міліції особливого призначення «Дніпро-1», «Луганськ-1», «Артемівськ» та «Січеслав» (ВІДЕО)
- Командир батальйону «Артемівськ»: Нехай армією керують командири, які вже знають, що таке війна
- Батальйон «Артемівськ»