Баржомі (мінэральная вада)

грузінская мінэральная вада

«Баржо́мі» (па-грузінску: ბორჯომი) — прыродная гідракарбанатна-натрыевая мінэральная вада, мінэралізацыя якой складае 5,5 — 7,5 г / л. Яе здабываюць у Грузіі ў даліне Баржомі, разьмешчанай на тэрыторыі нацыянальнага парку Баржомі-Харагаўлі.

Пляшка мінэральнай вады «Баржомі»

Мінэральны склад

Мінэральны склад (мг/дм³)

  • Гідракарбанаты 3500-5000
  • Хлярыды 250—500
  • Вапень 20-100
  • Натар + каль 1200—2000
  • Мінэралізацыя 5,5-7,5

Уласьцівасьці

рэдагаваць
 
Генэрал Дзянікін спрабуе ежу на дабрачынным абедзе, фота для прапагандысцкай прэсы. На стале — пляшка мінэральнай вады «Баржомі». 1919 год, Харкаў, Украіна.
 
Рэкляма Баржомі, «Усеагульны каляндар на 1909 год».

Дзякуючы комплексу мінэралаў вульканічнага паходжаньня, «Баржомі» нармалізуе ўзровень рН, стварае аптымальныя ўмовы для абменных працэсаў і прыродным спосабам ачышчае арганізм, дзейнічаючы як «душ знутры» (што даказана шэрагам клінічных дасьледваньняў функцыянальных уласьцівасьцяў вады і яе ўзьдзеяньне на арганізм чалавеку).

Месца нараджэньня

рэдагаваць

Баржомское радовішча мінэральных водаў зьмешчана на вышыні 760—920 мэтраў над узроўнем мора ў цэнтральнай частцы Аджарыі-Імэрэцінскага хрыбта Каўказа ў фэнамэнальнай кліматычнай зоне, аточанай ледавікамі Бакурыані і хваёвым лесам ля падножжа гор. Усе гэтыя ўмовы ствараюць асаблівую экасыстэму Баржомскага запаведніку. Прыродную мінэральную ваду «Баржомі» здабываюць зь дзевяці сьвідравінаў, глыбіня якіх складае ад 140 да 1500 м. А нараджаецца яна на глыбіні больш за 8000 мэтраў. Пад уплывам высокіх тэмпэратураў і ціску вада падымаецца з падземных глыбіняў, праходзіць праз пласты вулканагенна-асадкавых парод, дзе ўтрымліваюцца практычна ўсе элемэнты зямной кары, і ўбірае іх у свой склад. На сваім шляху яна сустракае падземныя, а таксама нізкамінэралізаванныя воды, якія спусьціліся з горных вяршыняў праз пласт крэйдавых парод. Далей пад уплывам вуглякіслага газу «Баржомі» падымаецца на паверхню. У адрозьненьне ад многіх іншых гідракарбанатна натравых мінэральных водаў, пад зямлёй «Баржомі» не пасьпявае астыць і выходзіць на паверхню цёплай (38-41 °С). Дасьледаваньні Баржомскага радовішча, праведзеныя ў апошні час, дапускаюць, што ў ім прысутнічаюць гэтак званыя ювэнільныя воды, якія нараджаюцца з тлену і вадароду магмы ў выніку вульканічных працэсаў, якія адбываюцца на шматкілямэтровай глыбіні. Гаворка ідзе аб першародна чыстай вадзе, якая ніколі не прымала ўдзел у кругавароце вады ў прыродзе.

Здабыча і разьліў «Баржомі»

рэдагаваць

Здабыча вады адбываецца на трох эксплюатацыйных пляцоўках у Баржомской даліне. «Баржомі» выцякае на паверхню пад ціскам прыроднага вуглякіслага газу без дапамогі помпаў. Атрыманая зь дзевяці эксплюатацыйных сьвідравінаў, мінэральная вада падаецца на заводы трубаправодам, вырабленым зь якаснай нержавеючай сталі. На заводах вада адстойваецца, астуджаецца, насычаецца прыродным вуглякіслым газам і разьліваецца па пляшках.

Сёньня ў Баржомі працуюць два заводы па розьліве вады: першы спэцыялізуецца на розьліве ў шкляныя пляшкі, другі — у ПЭТ-пляшкі (вырабленыя з плястыку). У траўні 2014 году былі завершаны поўнае пераабсталяваньне і мадэрнізацыя заводаў, дзякуючы чаму сёньня гэтыя прадпрыемствы — лідэры галіны як паводле аб’ёму выпусканай прадукцыі, так і паводле ўзроўню выкарыстаньня інавацыйных тэхналёгіяў. Сыстэма кантролю якасьці «Баржомі» дае магчымасьць адсочваць вытворчы працэс на ўсіх яго этапах — ад здабычы да дастаўкі вады на паліцы супэрмаркэтаў. Акрамя таго, сыстэма адпавядае патрабаваньням ISO 22000 — самай сучаснай сыстэмы ацэнкі бясьпекі і якасьці прадуктаў харчаваньня. На заводах стварылі сучасны хімічны і мікрабіялягічны лябараторны комплекс. Аналізы вады праводзяцца ў адпаведнасьці з дырэктывамі Эўракамісіі па пытаньнях якасьці пітной і мінэральнай вады. Акрамя дзевяці эксплюатацыйных сьвідравінаў, яшчэ 13 выкарыстоўваюцца для пастаяннага маніторынгу стану крыніцы: праверкі ўзроўню вады, ціску, тэмпэратуры і складу. Паслугі гідрагеалягічнага маніторынгу Баржомскага радовішча забясьпечваюць мясцовыя і міжнародныя экспэрты: Gamma (Грузія), Zenith Consulting (Вялікабрытанія), Antea (Францыя), SGS Institut Fresenius (Нямеччына). Ўзоры вады рэгулярна адпраўляюць ў Тбілісі і краіны-імпартэры для правядзеньня зьнешніх лябараторных аналізаў .

Этымалёгія слова «Баржомі»

рэдагаваць

Назва «Баржомі» адбываецца ад двух словаў: «боржом», што ў перакладзе азначае «сьцяна фартэцыі» і «омі» — «вайна». Паводле сьведчаньняў архэолягаў, войны ў гэтым рэгіёне адбываліся часта, а мясцовае насельніцтва выкарыстоўвала горы як абаронныя фартэцыі.

Гісторыя

рэдагаваць

Архэалягічныя знаходкі пацьвярджаюць, што яшчэ ў 1 ст. н. э. людзі пілі Баржомскіе мінэральныя воды і прымалі гаючыя ванны. З часоў Сярэднявечча былі знойдзены гліняныя трубы, якія былі далучаны да некалькіх Баржомскіх крыніцаў. З-за шматлікіх войнаў у XVI—XVIII ст. крыніцы былі закінутыя і забытыя. Толькі ў XIX ст., пасьля далучэньня Грузіі да Расейскай імпэрыі, на іх зноў зьвярнулі ўвагу.

Пасьля многіх гадоў, на працягу якіх крыніцы былі забытыя, у 1816 цёплую крыніцу ў даліне Баржомі выявілі жаўнеры Хэрсонскага грэнадэрскага полку. Паводле загаду палкоўніка П. Папова крыніца была расчышчана, а ваду ў пляшках сталі дастаўляць у полк. Дзякуючы гаючым уласьцівасьцям вады палкоўнік П. Папоў вылячыў хваробу страўніку. Таму ён прывёў крыніцу ў парадак, а побач збудаваў лазьню і пабудаваў хатку.

У 1834 годзе на гэтым месцы разьмясьціліся грузінскія грэнадэры. Ваенны доктар С. Амір упершыню дасьледваў склад і ўласьцівасьці мінэральнай вады з крыніцы. Вынікі былі настолькі ўражвальнымі, што доктар адправіў ўзоры вады мэдычным сьвяцілам Пецярбургу й Масквы. Празь сем гадоў, у 1841, Е. Галавін, намесьнік цара на Каўказе, прывез на лячэньне ў Баржомі сваю хворую дачку. Гаючы эфэкт мінэральнай вады апынуўся ўзрушаючым — дзяўчынка цалкам вылечылася. Пасьля гэтай падзеі дзьве Баржомскія крыніцы былі названыя Яўгеніеўскай і Кацярынінскай — у гонар генэрала й яго дачкі. Крыніцы зноў атрымалі славу і прызнаньне.

У 1842 паводле просьбы доктара Амірава ў Баржомі праклалі дарогі, ўзьвялі збудаваньні і адрамантавалі ванны. У 1846 году М. Варанцоў, новы намесьнік цара ў Закаўказьзі, вырашыў уладкаваць ў Баржомі маёнтак і зрабіў курорт сваёй летняй рэзыдэнцыяй. Тут былі пабудаваныя некалькі дамоў, бювэты, ванны, паркі, цэрквы, гатэлі, масты і дарогі. Менавіта граф Варанцоў запрасіў у Баржомі прафэсараў Маскоўскага ўнівэрсытэтў з мэтай дасьледаваць мясцовыя воды. Неўзабаве выйшла першая навукова-практычная кніга пра лекавыя ўласьцівасьці мінэральнай вады «Баржомі». Варанцоўскі пэрыяд лічыцца часам росквіту курорту. У 1850 годзе ў Баржомі ўжо адпачывалі прадстаўнікі дваранства і бамонду Расейскай імпэрыі. Менавіта тады была зроблена першая спроба разьліць мінэральную ваду для экспарту за межы курорту. Аптэкар ваеннага лязарэту Захараў разьліў ваду ў 1300 авальных паўлітровых пляшак і адвёз на продаж у Тыфліс.

У 1862 годзе намесьнікам Закаўказьзя стаў Вялікі князь Міхаіл Раманаў, які абраў Баржомі сваёй летняй рэзыдэнцыяй. З гэтага часу пачынаецца пэрыяд капітальнай забудовы курорту. 1890 лічыцца афіцыйнай датай заснаваньня ТМ «Баржомі». Менавіта тады ў Парку мінэральных вод, які быў створаны па загадзе імпэратарскай сям’і Раманавых, адкрыўся першы завод для розьліву вядомай мінэральнай вады, зь якога і пачынаецца гісторыя легендарнай гандлёвай маркі. Кожная пляшка зь цёмна-зялёнага шкла разьлівалася ўручную, закаркоўвалася сургучом і складвалася ў саламяны кошык для бясьпечнай транспартыроўкі. Ужо ў 1900 годзе вытворчасьць «Баржомі» ўпершыню перавысіла адзін мільён пляшак у год. Тады ж хімік Ф. Мальдэнгаўэр прапанаваў насычаць ваду вуглякіслым газам для захаваньня яе фізыка-хімічных уласьцівасьцяў пры захоўваньні ў пляшках. У 1913 годзе аб’ём вытворчасьці «Баржомі» склаў 9 мільёнаў пляшак у год. У савецкія часы ўсе актывы Баржомі былі нацыяналізаваны. У 1921 паселішча Баржомі атрымала статус гораду. Савецкая ўлада годна ацаніла ўласьцівасьці і нязьменную якасьць «Баржомі»: вада атрымала першы сэртыфікат ДАСТ на мінэральныя натуральныя воды. Падчас адлігі ў 60-я гады легендарную мінэральную ваду экспартавалі ў 15 краінаў сьвету. У 1980 годзе «Баржомі» стала першым сапраўдным савецкім брэндам, бела-чырвоная этыкетка якога стала добра знаёмай спажыўцам. Крызіс 90-х нэгатыўна паўплываў на разьвіцьцё эканомікі Грузіі, у тым ліку і на вытворчасьць «Баржомі», але ў 1995 годзе, калі кампанія «Georgian Glass & Mineral Water Co. NV» аднавіла выпуск папулярнай мінэральнай вады на двух разьліўных заводах, яе вытворчасьць вырасла ў 40 разоў. У чэрвені 2007 году «Georgian Glass & Mineral Water Co. NV» стала першай кампаніяй па розьліве мінэральнай вады ў СНД, прадукцыя якой была сэртыфікавана ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі бясьпекі ISO 22000. Адпаведную сэртыфікацыю правяла француская кампанія Bureau Veritas Certification. На сёньняшні дзень бясцэнны падарунак грузінскай прыроды ведаюць у 40 краінах сьвету. Цікава, што склад «Баржомі» застаецца нязьменным — такім самым, як амаль 125 гадоў таму.

Пра кампанію IDS Borjomi International

рэдагаваць

Кампанія IDS Borjomi International — лідэр у катэгорыі прыроднай пляшкаванай вады. Кампанія ўваходзіць у тройку найбольшых гульцоў на рынку мінэральных водаў СНД і Прыбалтыкі. На сёньняшні дзень у склад IDS Borjomi International ўваходзяць IDS Borjomi Georgia (Грузія), IDS Group Ukraine (Украіна), IDS Borjomi Russia (Расея) і IDS Borjomi Europe (Летува). Легендарная мінэральная вада «Баржомі» экспартуецца ў больш за 40 краінаў сьвету.