Барбара Гашчакава
Барбара Гашчакава (па-славацку: Barbara Haščáková, па-ангельску: Barbara Hascakova; нар. 11 сьнежня, 1979, Кошыцэ, Чэхаславаччына) — славацкая сьпявачка, якая зь сьнежня 1999 году пражывае ў ЗША.
Барбара Гашчакава | |
Barbara Haščáková | |
Дата нараджэньня | 11 сьнежня 1979 |
---|---|
Месца нараджэньня | Кошыцэ, Чэхаславаччына |
Дата сьмерці | 22 лістапада 2023[1][2] (43 гады) |
Месца сьмерці | |
Грамадзянства | Славаччына, ЗША |
Прафэсія | сьпявачка |
Навуковая сфэра | музыка[3] і сьпеў[3] |
Гады дзейнасьці | 1994 — наш час |
Сябра ў | MC Erik & Barbara |
Жанры | поп, эўрадэнс |
Вакал | сапрана[d] |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Гурты | Maduar, MC Erik & Barbara |
Бацька | Jozef Haščák[d][4] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Біяграфія
рэдагавацьБарбара нарадзілася ў горадзе Кошыцэ, Чэхаславаччына. У раньнім дзяцінстве зацікавілася сьпевам і музыкай, з шасьці гадоў пачала вучыцца граць на фартэпіяна. Ва ўзросьце 12 гадоў узяла ўдзел у «Mini-Playback-Show», у якім імітавала сваіх поп-ідалаў: Майкла Джэксана, Мадонну і 4 Non-Blondes. Пазьней удзельнічала «Talent Show».
Новы этап у ейнай кар’еры пачаўся ў лютым 1994 году, калі яе папрасілі сьпець высокім вакалам песьню «Pár bielych ruží» эўрадэнс-гурта «Maduar», у склад якога ўваходзіў і MC Erik Aresta. Гурту вельмі спадабаўся яе голас, і яна прыняла ўдзел у запісы ўсіх першых альбомаў гурту.
Нягледзячы на вялікі посьпех альбому «I Feel Good», Эрык і Барбара вырашылі пакінуць Maduar і стварылі свой гурт — MC Erik & Barbara. Неўзабаве выйшаў іх першы альбом — «U Can’t Stop». З прычыны вялікага посьпеху гурту Барбара была вымушана кінуць вучобу і навучацца па індывідуальным пляне. Гімназію яна скончыла ў 1997 годзе.
У 1997 годзе яна пачала сольную кар’еру. Ейным першым сольным сынглам стаў «Láska drž ma nad hladinou», а 20 кастрычніку таго ж году выйшаў першы сольны альбом сьпявачкі. У 1999 годзе выйшаў другі альбом — «Ver, že ja», пасьля чаго яна пераехала ў ЗША.
Бацька Барбары — мастак славацкай Акадэміі Мастацтваў, маці працавала гукарэжысэрам на славацкім ТБ. Мае брата, які старэйшы за яе на 4 гады.
У ЗША Барбара займаецца пераважна сольнай кар’ерай.
Сольныя альбомы
рэдагаваць- 1997 — «Barbara»
- 1999 — «Ver, že ja»
- 2002 — «Moje Naj»
- 2004 — «Christmas Album»
- 2003 — «Secrets of Happiness»
- 2006 — «Me & My Music»
- 2014 — сынгл «Nepozeram» (зь Міра Ярашам)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- ^ а б https://domov.sme.sk/c/23251972/vo-veku-43-rokov-zomrela-slovenska-spevacka-barbara-hascakova.html
- ^ Slovak Singer Barbara Hascakova Dies in Florida Aged 43 (анг.) — News Agency of the Slovak Republic, 2023.
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ https://www.expres.cz/celebrity/barbara-hascakova-smrt-usa-florida-mozkova-cevni-prihoda-slinivka-problemy-zdravi-pojisteni.A231204_113258_dx-celebrity_vlt