Банжул (па-ангельску: Banjul) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Гамбіі, які знаходзіцца на высьпе Банжул, у вусьці ракі Гамбіі ў Атлянтычны акіян. Насельніцтва налічвае каля 35 тыс. чалавек, разам з прыгарадамі 523 тыс. чалавек.

Банжул
Банжул
Герб Банжулу Сьцяг Банжулу
Першыя згадкі: 1816
Краіна: Гамбія
Акруга: Банжул
Плошча: 12 км²
Вышыня: 0 м н. у. м.
Насельніцтва (2003)
колькасьць: 34 828 чал.
шчыльнасьць: 2902,33 чал./км²
Часавы пас: UTC+0
Геаграфічныя каардынаты: 13°27′11″ пн. ш. 16°34′39″ з. д. / 13.45306° пн. ш. 16.5775° з. д. / 13.45306; -16.5775Каардынаты: 13°27′11″ пн. ш. 16°34′39″ з. д. / 13.45306° пн. ш. 16.5775° з. д. / 13.45306; -16.5775
Банжул на мапе Гамбіі
Банжул
Банжул
Банжул
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Горад быў заснаваны ў 1816 годзе як вайсковае ўмацаваньне і цэнтар гандлю рабамі. Першапачатковая назва была Батэрст у гонар міністра Вялікабрытаніі па справах калёніяў. 18 лютага 1965 году горад стаў сталіцай незалежнай Гамбіі. У 1973 годзе назва была замененая на сучасную, якая азначае «бамбук».

У горадзе знаходзіцца самы вялікі порт краіны, міжнародны аэрапорт, які зьяўляецца аварыйным портам для амэрыканскіх Шатлаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Банжулсховішча мультымэдыйных матэрыялаў