Бальзамінавыя
сямейства кветкавых расьлінаў
Бальзамінавыя (Balsaminaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 2 роды (Hydrocera, Impatiens [syn. Balsamina]) і каля 1000 відаў[1].
Бальзамінавыя | |
Impatiens glandulifera — беларускі від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Верасакветныя (Ericales) |
Сямейства | Бальзамінавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Balsaminaceae A.Rich., nom. cons., 1822 | |
Апісаньне
рэдагавацьТравы аднагадовыя або шматгадовыя, рэдка паўхмызьнякі. Сьцеблы звычайна сакавітыя, часта ўкаранёныя ў ніжніх вузлах. Лісьце чарговае, супратыўнае або вэртыкальнае, простае. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя. Чашалісьцікаў 3 (або 5). Пялёсткаў 5. Тычачак 5. Плод — непрыкметная ягада або мясістая каробачка[2].
Клясыфікацыя
рэдагавацьДа сямейства адносяць два роды:
- Hydrocera — род водных расьлінаў, які ўключае толькі адзін від;
- Impatiens — Бальзамін — больш за 1000 відаў.
Арэал
рэдагавацьРаспаўсюджаныя перш за ўсё ў Афрыцы, некаторыя віды ва ўмеранай Азіі, Эўропе і Паўночнай Амэрыцы[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Flora of China Праверана 07.11.2019 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |