Балотныя чарапахі
род рэптылій
Балотныя чарапахі (Emys) — род прэснаводных чарапахаў.
Балотныя чарапахі | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Паўзуны |
Атрад | Чарапахі |
Падатрад | Скрыташыйныя чарапахі |
Сямейства | Амэрыканскія прэснаводныя чарапахі |
Род | Балотныя чарапахі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Emys | |
Балотная чарапаха эўрапейская (E. orbicularis) жыве ў Паўночна-Заходняй Афрыцы і Азіі, Эўропе; зрэдку трапляецца на поўдні Беларусі. Амэрыканская балотная чарапаха (E. blandingi) жыве на паўночным усходзе ЗША і поўдні Канады.
Цела (даўжыня 15-25 см) укрыта касьцяным рагавым панцырам.
Жывуць у мелкіх, малапраточных вадаёмах, зімуюць на дне. Выходзяць на сушу. Кормяцца рачнымі бесхрыбетнымі, водарасьцямі, рыбай.
Палавой сьпеласьці дасягаюць у 6-8 гадоў. Адкладваюць 5-10 яец у ямку, якую самка капае на дне вадаёма.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |