Балдучыца

возера ў Пастаўскім раёне Беларусі

Балду́чыца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у групу Блакітных азёр. Адзінае возера з групы, якое знаходзіцца за межамі Мядзельскага раёну.

Возера
Балдучыца
Панарама Балдучыцы
Панарама Балдучыцы
Ліпень 2017 году
Краіна Беларусь
Плошча 0,05 км²
Найбольшая даўжыня 0,19 км
Найбольшая шырыня 0,09 км
Даўжыня берагавой лініі 0,9 км
Каардынаты 54°59′3″ пн. ш. 26°23′39″ у. д. / 54.98417° пн. ш. 26.39417° у. д. / 54.98417; 26.39417Каардынаты: 54°59′3″ пн. ш. 26°23′39″ у. д. / 54.98417° пн. ш. 26.39417° у. д. / 54.98417; 26.39417
Балдучыца на мапе Беларусі
Балдучыца
Балдучыца
Балдучыца

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Страчы на адлегласьці ў 32 км на паўднёвы захад ад гораду Паставаў, на адлегласьці ў 1 км на паўночны захад ад вёскі Вайшкуны. Возера знаходзіцца на тэрыторыі ляндшафтнага заказьніка «Блакітныя азёры».

Плошча возера складае 0,05 км². Даўжыня — 0,19 км, найбольшая шырыня — 0,09 км. Даўжыня берагавой лініі складае 0,9 км.

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 15—20 м, забалочаныя ў ніжняй частцы. З усіх бакоў возера знаходзіцца забалочаная пойма. З возера выцакае ручай у раку Лынтупку.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 52