Балградзкі раён
Балгра́дзкі раён (па-ўкраінску: Болградський район) — колішняя адміністрацыйная адзінка на поўдні Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Балград.
Балградзкі раён | |
Болградський район | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Адэская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Балград |
Дата ўтварэньня | 1940 |
Дата скасаваньня | 17 ліпеня 2020[1] |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва | 74 951 |
Шчыльнасьць | 54,950 чал./км² |
Плошча | 1364 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Тэлефонны код | +380-4846 |
Паштовыя індэксы | 68706 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьВодны фонд Балградзкага раёну складае 5167 га. Плошча возера Ялпуг, што разьмешчана на тэрыторыі раёну, — 3854 га. Возера зьяўляецца адзінай крыніцай пітнай вады для места Балград. На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 20 сажалак і 5 вадасховішчаў. У раёне цякуць 4 невялікія рэчкі: Ялпуг, Вялікі Катлабух, Малы Катлабух і Ташбунар. Агульная працягласьць малых рэчак і ручаёў 378 км. Для забесьпячэньня гаспадарчых і пітных патрэбаў насельніцтва ў раёне маецца 49 артэзіянскіх сьвідравінаў, 241 шахтная студня агульнага карыстаньня й 11 каптажоў.
Гісторыя
рэдагавацьТысячы баўгараў, ратуючыся ад турэцкага прыгнёту, уцякалі на поўдзень Расейскай імпэрыі. У 1818 року было ўтворанае Бэсарабскае балгарскае ўпраўленьне задунайскімі перасяленцамі. У сувязі з гэтым населеныя пункты, утвораныя да таго часу, увайшлі ў склад Ізмайлаўскай акругі Балгарскага асадніцтва.
Разам з гэтым пэрыядам зьвязанае заснаваньне места — Балграду. За ініцыятывай графа І. М. Інзава ў 1821—1923 роках было заснаванае места Балград, якое зрабілася цэнтрам балгарскіх калёніяў і адначасова гандлёвым, адміністрацыйным і рамесным цэнтрам Бэсарабіі ў цэлым.