Балады
Бала́ды — альбом беларускага музычнага гурта WZ-Orkiestra запісаны ў 2002 годзе.
Балады | ||
---|---|---|
Альбом WZ-Orkiestra і Зьміцер Вайцюшкевіч | ||
Выдадзены | 2002 | |
Запісаны | 2002 | |
Жанр | Рок | |
Працягласьць | 38:23 | |
Выдавец | West Records | |
Храналёгія WZ-Orkiestra і Зьміцер Вайцюшкевіч | ||
Цацачная крама (2001) |
Балады (2002) |
Паравіны году (2003) |
Пра альбом
рэдагавацьАльбом складаецца з дзевяці баладаў, аздобленых невялікімі інструмэнтальнымі творамі. Словы народныя, таму й тэматыка песьняў традыцыйная — расповеды пра жаночы лёс, пра казачных зьмеяў, пра жыцьцё «маладога казачка».
Балады — гэта рэалізацыя назапашанага досьведу, праекцыя майго ўнутранага стану.
Зьяўленьню альбома Вайцюшкевіч шмат чым абавязаны свайму удзелу ў этна-гуртах «Палац» і KRIWI. Тады Зьміцер часта бываў у адмысловых экспэдыцыях, дзе чуў безьліч народных сьпеваў — менавіта бабулі-дзядулі данесьлі сапраўдную, жывую беларускую культуру да нашых дзён.
Балады — першы альбом, запісаны «клясычным» складам WZ-Orkiestra.
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагаваць- Восень
- Не сячы… (Балада першая)
- Крычу…
- Пасьвіла Кася коні… (Балада другая)
- Усход
- Труна (Балада трэцяя)
- Захад
- Казка (Балада чацьвертая)
- Дзе ты?
- Даніла (Балада пятая)
- Яшка
- Дарота (Балада шостая)
- Truna
- Гора… (Балада сёмая)
- Паветра
- Журавы… (Балада восьмая)
- Прызба
- Зэлэны дубочак (Балада дзявятая)
- Крычу…
Музыка: Зьміцер Вайцюшкевіч (1-9, 11-17, 19), народная (10, 18) Словы: народныя
Удзельнікі
рэдагаваць- Зьміцер «Todar» Вайцюшкевіч: сьпеў, клярнэт, флейты
- Ксенія Мінчанка: скрыпка, джам-бі, дадатковы сьпеў
- Вячаслаў «Slava» Сяргеенкаў: кантрабас
- Аляксандар «Alex» Шувалаў: баян
- Алег «Iva» Івановіч: акустычная гітара, акардэон, дадатковы сьпеў
Выдаўцы
рэдагаваць- Зьміцер Вайцюшкевіч: прадусар
- Зьміцер Герасімовіч: мастак
- WZ-Orkiestra: аранжаваньне
- Сяргей Раінчык: запіс, зьвядзеньне, мастарынг