Бакаляўрыят
Бакаляўрыят (ад лац. baccalaureatus) — праграма падрыхтоўкі бакаляўраў ва ўстановах вышэйшай адукацыі многіх краінаў сьвету. Праграма бакаляўрыяту прадугледжвае ў асноўным трохгадовую пачатковую фундамэнтальную падрыхтоўку ў выбранай сфэры ведаў. На працягу навучаньня студэнт засвойвае й базавыя зьвесткі зь іншых навуковых галін, пераважна агульнаадукацыйнага характару. Праграмы бакаляўрыяту — шырокапрофільныя, носяць агульнанавуковы й агульнапрафэсійны характар.
У большасьці дзяржаваў Эўрапейскага Зьвязу на бакаляўра гуманітарных і эканамічных спэцыяльнасьцей неабходна вучыцца толькі 3 гады, на тэхнічных — ад 3,5 да 4 гадоў.
Бакаляўрыят як від кваліфікацыі прыняты па міжнароднай клясыфікацыі й зразумелы працадаўцам за мяжой. Фундамэнтальнасьць падрыхтоўкі на бакаляўрыяце, яе грунтоўнасьць дазваляе, пры неабходнасьці, лёгка зьмяніць прафэсію, паколькі згодна зь дзяржаўным адукацыйным стандартам, праграмы падрыхтоўкі бакаляўраў па напрамках пабудаваны так, што дазваляюць за 1 год перайсьці да адной з цэлага шэрагу сумежных прафэсіяў.
Глядзіце таксама
рэдагавацьУ гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы (9 лістапада 2024).
|