Ма́стэрат (па-ангельску: Master's degree) — праграма падрыхтоўкі мастэроў(en), другі ўзровень вышэйшага адукацыі пасьля бакаляўрыят, што дазваляе навукова паглыбіць сьпецялізацыю за пэўным прафэсыйным напрамкам, а ў некаторых выпадках зьмяніць яе.

Мастэрат прынята вызначац як пэўная акадэмічная ступень (у некаторых краінах як вучоная ступень), якая ідзе за бакалаўрыятам і прысвойваецца мастэрам — студэнтам, якія пасьпяхова скончылі навучаньне на дадзеным узроўні. Працягласьць магістратуры вар’уецца ў залежнасьці ад унівэрсытэта й вучэбнай праграмы: у сярэднім — 1.5-2 гады.

У эўрапэйскіх краінах магістратура лічыцца адным з трох элемэнтаў Балонскай сыстэмы вышэйшай адукацыі, нараўне з бакалаўрыятам і асьпірантурай. Гэтая сыстэма заклікана аблегчыць інтэграцыю студэнтаў з розных краінаў у іншыя эўрапэйскія унівэрсытэты за кошт сыстэмы ацэнкі й крэдытаваньня навучальнага працэсу. Фармат магістарскага дыплёма, атрыманага ў рамках Балонскай сыстэмы, дазваляе без праблем пашыраць і паглыбляць сваю кваліфікацыю ў любой дзяржаве, якая ўдзельнічае ў Балонскім працэсе.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць