Багушэўскі сельсавет
Багушэ́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Багушэўск.
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Багушэўскага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Аршанскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Багушэўскага раёну[1].
У верасьні 1938 году сельсавет скасаваны. Сельсавет адноўлены ў складзе Сеньненскага раёну.
28 чэрвеня 2013 году ліквідаваная вёска Цясы[2].
8 жніўня 2013 году мястэчка Багушэўск і Багушэўскі сельсавет аб’яднаныя ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з цэнтрам у Багушэўску[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ БАГУШЭЎСК (НАРЫС ГІСТОРЫІ, ЭКАНОМІКІ І КУЛЬТУРЫ) (рас.)
- ^ «Об упразднении деревни Тесы Богушевского сельсовета Сенненского района». Решение Сенненского районного Совета депутатов от 28 июня 2013 г. № 189 (рас.)
- ^ «Об объединении Богушевского сельсовета и городского поселка Богушевск, имеющих общий административный центр». Указ Президента Республики Беларусь от 8 августа 2013 г. № 347 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 С. 277