Бабруйская езуіцкая рэзыдэнцыя
Бабру́йская езуі́цкая рэзыдэнцыя — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ордэна езуітаў у горадзе Бабруйску у 1630—1773 гг.
Гісторыя
рэдагавацьНапачатку XVII ст. пачалася місіянэрскую дзейнасьць па прапагандзе каталіцтва ў Бабруйску. Гэта стала магчыма дзякуючы прыязнаму стаўленьню тагачаснага старасты Бабруйскага Пятра Трызны ды яго жонкі Ганны з Масальскіх, якія запісалі манахам- езуітам Нясьвіскага езуіцкага калегіюму 2500 злотых і вёску Кісялевічы на ўтрыманьне Бабруйскай езуіцкай місіі. З 1630 Бабруйская езуіцкая місія ператворана ў Бабруйскую езуіцкую рэзыдэнцыю[1]. Бабруйскі староста Пётра Трызна таксама перадаў езуітам маёнткі Гарбацэвічы, Рыньня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску й перадаў 7 500 флярэнаў, атрыманых пад заклад маёнтку Кісялевічы. У 1638 нашчадкі Пётры Трызны аддалі езуітам вёску Дваранінавічы з уніяцкай царквой, пабудавалі касьцёлы ў вёсках Гарбацэвічы й Шацілавічы, якія ў 1634 падараваў ордэна шляхціц Пятро Суляціцкі, што надало езуітам магчымасьць адкрыць тут місіянэрскія пункты. У часе вайны 1648—1651 рэзыдэнцыя прыйшла ў заняпад. У 1681 была адноўленая дзейнасьць ейных школаў. Падчас Паўночнае вайны 1700—1733 яна неаднаразова спыняла сваю дзейнасьць. Ад 1720 пры рэзыдэнцыі быў прытулак для зьбяднелае шляхты. Рэзыдэнцыя была зачыненая ў 1773 у сувязі з скасаваньнем ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай.
Сьпіс супэрыёраў (кіраўнікоў) Бабруйскай езуіцкай рэзыдэнцыі
рэдагаваць- 1631—1633 св. Андрэй Баболя
- 1633—1637 а. Марцін Рыдзэўскі
- 1645—1648 а. Станіслаў Астражанскі
- 1648—1651 а. Ян Шылпа
- 1652—1653 а. Марцыян Валінскі
- 1653—1654 а. Самуэль Маркевіч
- 1654—1655 а. Павел Ідзькоўскі
- 1658—1660 а. Марцыян Валінскі
- 1660—1661 а. Бартламей Ажароўскі
- 1682 а. Пётра Лукашэвіч
- 1682—1687 а. Мікалай Мрачкоўскі
- 1687—1690 а. Станіслаў Семірадзкі
- 1690—1694 а. Мікалай Мрачкоўскі
- 1694—1697 а. Юры Падолец
- 1697—1700 а. Аляксандар Пшаноўскі
- 1700—1703 а. Казімір Багдановіч
- 1703—1706 а. Міхал Броніш
- 1706—1709 а. Кіпрыян Куноўскі
- 1709—1712 а. Міхал Куковіч
- 1712—1717 а. Ежы Саковіч
- 1717—1718 а. Ян Скірмунт
- 1718—1727 а. Ян Дабжыцкі
- 1727—1729 а. Антоні Дзерналовіч
- 1729—1730 а. Караль Ажэшка
- 1730—1734 а. Юзаф Скажынскі
- 1734—1737 а. Валеры Крынскі
- 1737—1742 а. Міхал Шырма
- 1742—1747 а. Ігнацы Іздэбскі
- 1747—1757 а. Аляксандар Быкоўскі
- 1757—1759 а. Францішак Білевіч
- 1759—1765 а. Аляксандар Асяевіч
- 1765—1768 а. Міхал Крашэўскі
- 1768—1771 а. Якуб Галэмбеўскі
- 1771—1773 а. Ян Шантыр[2] Спіс складзены на аснове зьвестак «Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564—1995»[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блінова, Т. Б. Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя / Т. Б. Блінова // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Том 1 — Мінск,1993. — С. 255
- ^ Інфармацыя на сайце Рыма-каталіцкае парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску(недаступная спасылка)
- ^ Bobrujsk // Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564—1995. — Kraków, 1996. — S. 474
Літаратура
рэдагаваць- Блінова, Т. Б. Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя / Т. Б. Блінова // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993. — С. 255.
- Bobrujsk // Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564—1995. — Kraków, 1996. — S. 474.
- Маслюкоў, Т. В. Пытанні храналогіі касцёла на Ніжняй Бярэзіне / Т. В. Маслюкоў // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Уклад. Т. В. Маслюкоў, В. А. Раманцоў. — Светлагорск, 2011. — С. 38—49.
- Хоміч, А. М. Усталяванне і распаўсюджанне каталіцкай канфесіі на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна (XVII — пачатак ХХ ст.ст.) / А. М. Хоміч // Гомельшчына: старонкі мінулага. — Гомель, 1996. — С. 31—35.
- Петухов, А. В. Конфессиональная ситуация в местечке Паричи и окрестностях в первой половине XIX века / А. В. Петухов // Творчество молодых, 2008: сборник научных работ студентов и аспирантов (25 мая 2008 г., г. Гомель) : в 2 ч. Ч.2. — УО «ГГУ им. Ф.Скорины», 2008. — С. 59.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інфармацыя на сайце Рыма-каталіцкае парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску(недаступная спасылка)
- Маслюкоў Т. В. Пытанні храналогіі касцёла на ніжняй Бярэзіне // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. /Уклад. Т. В. Маслюкоў, В.Раманцоў. — Светлагорск, 2011.- с.38-49.
- Маслюкоў Т. В. Пытанні храналогіі касцёла на ніжняй Бярэзіне.
- Bobrujsk // Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564—1995. — Kraków, 1996. — S. 474