Бабруйскае жыццё

газэта

«Бабруйскае жыццё» — бабруйская гарадзкая грамадзка-палітычная газэта, орган Бабруйскага гарадзкога выканаўчага камітэту. Выходзіць у серады аб’ёмам у 32 паласы. Падпісны індэкс на «Белпошце» 64100.

Бабруйскае жыцьцё
Тып Штотыднёвік
Заснавальнік Бабруйскі гарадзкі выканаўчы камітэт
Галоўны рэдактар Аляксандар Казак
Заснаваная 28 лістапада 1918 (106 гадоў таму)
Палітыка Урадавая
Мова Беларуская, расейская
Штаб-кватэра Магілёўская вобласьць, г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, д. 103
Наклад 7500 (2012)
Афіцыйны сайт life.bobr.by

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваная 28 лістапада 1918. Спачатку газэта насіла назву «Известия Бобруйского революционного комитета (ревкома)», а зь лютага 1919 — «Коммунист». З 1924 выдавалася як акруговая газэта, з 1932 — раённая. У 1928—1931 газэта выдавала штомесячны літаратурны дадатак «Вясна». З №6 за 1931 дадатак выходзіў пад назвай «Ударнік». Да 1925 газэта «Камуніст» выдавалася на беларускай мове. У 1925—1930 адказным сакратаром-рэдактарам газэты быў Міхась Лынькоў.

У Вялікую Айчынную вайну на акупаванай тэрыторыі выдавалася газэта «Бабруйскі партызан». Зь ліпеня 1944 выходзіла як гарадзкая газэта. З утварэньнем Бабруйскае вобласьці на базе яе з кастрычніка 1944 да студзеня 1954 выходзіла Бабруйская абласная газэта «Савецкая радзіма». У 1954—1956 пасьля скасаваньня Бабруйскае вобласьці «Камуніст» зноў орган гаркома КПБ і гарвыканкаму, з 1956 — аб’яднаная газэта.

Сучаснасьць

рэдагаваць

Выходзіць па-расейску і па-беларуску штотыдзень у сераду. Зьмяшчае матэрыялы пра грамадзка-палітычнае жыцьцё Бабруйска, афіцыйную інфармацыю, матэрыялы з гісторыі гораду, праграму тэлевізіі, рэкляму, мае забаўляльныя рубрыкі й г.д. Рэдакцыя месьціцца на адрасе г. Бабруйск, вуліца Сацыялістычная, 103.

Галоўны рэдактар — Аляксандар Казак.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць