Беларускае грамадзка-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург)

грамадзкае аб’яднаньне ў Санкт-Пецярбургу (Расея)
(Перанакіравана з «БГКТ (Санкт-Пецярбург)»)

Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Санкт-Пецярбургу — грамадзкае аб’яднаньне, заснаванае ў 1989 годзе.

Адзін з заснавальнікаў таварыства сказаў[1]

У 1989 годзе я ўдзельнічаў у стварэньні Беларускага грамадзка-культурнага таварыства, якое стала першым з 1917 году згуртаваньнем суайчыннікаў у горадзе на Няве.

Таварыства праводзіць навуковыя канфэрэнцыі, творчыя сустрэчы, лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, культурна-асьветную работу. Мае філіялы — Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і рэгіянальную суполку Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў[2]. У 1992 годзе намаганьнямі БГКТ на месцы масавых расстрэлаў савецкіх грамадзянаў у гарадзкім пасёлку Левашова пастаўлены памятны крыж ахвярам зь Беларусі і Летувы, падрыхтавана кніга «Мартыралёг беларусаў Ленінграду». Прымае ўдзел у міжнародных і беларускіх навуковых канфэрэнцыях, зьездах беларусаў сьвету і блізкага замежжа і іншае. Калектыў мастакоў «Маю гонар» наладжвае выстаўкі ў Расеі, Беларусі, краінах Балтыі.

1990-ыя гады

рэдагаваць

Зьвярнуліся старшыня БГКТ Валянціна Грыцкевіч і старшыні Таварыства Культуры Беларусаў у Маскве Генадзь Лех. Яна зьвярнуліся да суполак беларусаў у Расеі. Яны спрабавалі сарваць зьезд беларусаў у Башкартастане, ва Ўфе[3]. Яны хацелі правесьці сабой зьезд, які будзе ня будзе мець сувязь з урадам А. Лукашэнкам.

27 сакавіка 1999 году ў Маскве адбыўся зьезд беларускамоўных суполак Расеі з некалькіх гарадоў[4]:

На зьезьдзе стварылі Міжрэгіянальныю асацыяцыю беларусаў Расеі. Старшынём стаў Генадзь Лех (Масква), першым намесьнікам стаў Валянцін Грыцкевіч (Санкт-Пецярбург), а другім намесьнікам стаў Алег Рудакоў (Іркуцк).

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Белыя ночы беларускага Пецярбурга. Народная газэтаПраверана 16 лістапада 2022 г.
  2. ^ Беларускі Пецярбург. СБ. Праверана 16 лістапада 2022 г.
  3. ^ Зварот старшыні БГКТ і ТБК імя Ф. Скарыны Рунь — 15 выпуск. — 1998. — 14 жніўня. — ст. 7.
  4. ^ Асацыяцыя беларусаў Расеі. Ніва 20-06-1999

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць