Аўтарамэнт (па-польску: Autorament, от па-лацінску: Auctoramentum — аплата фэхтавальная) — від найму войска ў Рэчы Паспалітай. Як і ва ўсіх краінах Эўропы, у 1630-х гадах кароль Уладзіслаў IV Ваза правёў рэформу наёмнага войска, падзяліўшы яго на аўтарамэнты народны й іншаземны.

Рэгімэнт — сымбаль улады палкоўнікаў іншаземнага аўтарамэнту

Аўтарамэнт народны рэдагаваць

 
Буздыган — сымбаль улады палкоўнікаў народнага аўтарамэнту

У народны аўтарамэнт, гэта значыць войскі мясцовай ваеннай традыцыі, набіралі паводле прынцыпу таварыстваў. Залучаны таварыш прыводзіў з сабой пашана (почт, похолкаў, пахолікаў), канёў і чэлядзь. Тактычнай адзінкай была харугва, якой камандаваў ротмістар і паручнік, а таварышы выконвалі ролю падафіцэраў. Узбраеньне й адзежа павінна была адказваць патрабаваньням, якія месьцяцца ў рэкруцкіх лістах. Такі тып войска пачаў прыходзіць у заняпад пасьля Вялікай Паўночнай вайны з Карлам ХІІ, паказаўшы сваю неэфэктыўнасьць пры сутыкненьнях з сучаснай эўрапейскай тактыкай і ўзбраеньнем.

У народны аўтарамэнт уваходзілі — гусарыя, панцэрныя, казацкая кавалерыя, лісоўчыкі, польскія рэйтары і драгуны, літоўскія татары і пяцігорцы, польскія, літоўскія й вугорскія гайдукі й выбранцы.

Іншаземны аўтарамэнт рэдагаваць

Войскі іншаземнага аўтарамэнту — гэта падразьдзяленьні заходне-эўрапейскай ваеннай традыцыі. Вэрбаваньне праводзілася паводле сыстэмы вольнага бубна — індывідуальнага найму. Тактычнай адзінкай былі рэгімэнт і эскадрон, якія складаліся зь некалькіх ротаў і штабу. У такіх падразьдзяленьнях афіцэрамі былі пераважна замежнікі, а падразьдзяленьні складаліся з вольных людзей розных нацыянальнасьцяў, навербаваных у Рэчы Паспалітай. Абмундзіраваньне ў падразьдзяленьнях было нямецкага тыпу. З канца XVII стагодзьдзя падчас кіраваньня Аўгуста ІІ і Аўгуста ІІІ іншаземны аўтарамэнт пераважна складаўся з саксонскіх падразьдзяленьняў. У іншаземны аўтарамэнт уваходзілі — нямецкія кірасіры, аркебузіры, рэйтары, драгуны, нямецкая й шатляндзкая пяхота. Нават таварышы з народнага аўтарамэнту не маглі падпарадкоўвацца афіцэрам іншаземнага аўтарамэнту.

Літаратура рэдагаваць

  • Mała Encyklopedia Wojskowa / red. Józef Urbanowicz. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1970.
  • Tadeusz M. Nowak i Jan Wimmer: Historia oręża polskiego 963—1795. — Warszawa: Wiedza Powszechna, 1981. ISBN 83-214-0133-3