Буздыган

халодная зброя

Буздыган (ад па-казаску: бузды — «разбурыць»), таксама буздыхан, буздуган, буздурхан — разнавіднасьць булавы, галоўка якой ўсеяная шыпамі (аналяг — моргенштэрн); часьцей мае некалькі прывараных пласьцін (аналяг шастапер, пернач). Слова, відаць, было запазычана насельніцтвам, якое пражывала на поўнач, паўночны захад ад межаў Асманскай імпэрыі, пасьля чаго пранікла ў некаторыя славянскія мовы, у прыватнасьці, у расейскую мову.

Буздыган

У расейскай мове, згодна з слоўнікам Даля, паліцы або кій, з камелем або булавешкай, часта акутыя металам. У раёне Прыднястроўя, этнаграфічна блізкім да ўкраінскіх Букавіны і Карпацкага рэгіёну, буздыганам называлі драўляныя паліцы: малдаўскія гайдукі ладзілі паядынкі на буздуганах, майстэрскае валоданьне якімі часта вырашала пытаньне — прыняць ці не прыняць маладога чалавека ў гайдукі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Мандзяк А. С. «Воінскія традыцыі народаў Еўразіі», Мінск — 2002