Аўстрыйская партыя свабоды
Аўстрыйская партыя свабоды, АПС (па-нямецку: Freiheitliche Partei Österreichs, FPÖ) — ультраправая, нацыяналістычная палітычная партыя Аўстрыі. Доўгі час была трэцяй партыяй краіны паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў. Старшынём партыі ёсьць Гэрбэрт Кінкль. Аўстрыйская партыя свабоды прадстаўлена ў Ніжняй палаце Парлямэнту ды ў 7 з 9 Зямельных парлямэнтаў краіны. Таксама АПС мае прадстаўніцтва ў многіх радах меншага ўзроўню. Доўгі час (ад 1986 і да 2000 году) старшынём партыі быў Ёрг Гайдэр. Праз унутраныя спрэчкі ён выйшаў з партыі і стварыў новую партыю — Суполку за будучыню Аўстрыі (па-нямецку: Bündnis Zukunft Österreich, BZÖ).
Аўстрыйская партыя свабоды | |
па-нямецку: Freiheitliche Partei Österreichs | |
Заснавальнік | Антон Райнталер[d] |
---|---|
Дата заснаваньня | 7 красавіка 1956 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | нацыянал-кансэрватызм, правы папулізм[d], эўраскептыцызм, нямецкі нацыяналізм у Аўстрыі[d] і нацыянал-лібэралізм[d] |
Моладзевая арганізацыя | Суполка свабоднай моладзі Аўстрыі[d] |
Афіцыйны сайт | fpoe.at |
Працяглы час старшынём і лідэрам партыі быў палітык Гайнц-Крыстыян Штрахэ, зь якіх партыя паступова аднавіла сваю папулярнасьць, дасягнуўшы максымуму у 26% на парлямэнцкіх выбарах 2017 году. АПС сталася малодшым партнэрам у кааліцыі ва ўрадзе з Аўстрыйскай народнай партыяй. У траўні 2019 году праз скандал з кіраўнікамі партыі ўрад Аўстрыі прыйшоў да краху. Штрахэ быў адстаўлены з пасады віцэ-канцлера і лідэра партыі[1]. Пасьля новых выбараў падтрымка партыі значна скарацілася[2][3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Heinz-Christian Strache: FPÖ-Chef tritt nach Skandal-Video zurück». Der Spiegel
- ^ «Austria conservatives win most votes in snap election while far right suffer losses». The Local Austria.
- ^ Dean, Sarah; Kottasová, Ivana (29.09.2019). «One of the world’s youngest leaders returns in Austria after scandal brought his government down». CNN.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |