Аўгусту Пэстана
бразыльскі палітык
Аўгусту Пэстана (па-партугальску: Augusto Pestana; 22 траўня 1868 году — 29 траўня 1934 году) — бразыльскі інжынэр і палітык. Не зважаючы, што ён нарадзіўся ў Рыю-дэ-Жанэйру, у канцы 1880-х гадоў Пэстана пераехаў у самы паўднёвы штат Бразыліі Рыю-Грандзі-ду-Сул. Тут быў прызначаны кіраўніком дзяржаўных воднага забесьпячэньня ў 1897 годзе і тэлеграфіі ў 1898 годзе[1]. Таксама працаваў спэцыялістам у галіне чыгуначнай тэхнікі і дзяржаўнага кіраваньня, а таксама быў адным зь лідэраў Рэспубліканскай партыі Рыю-Грандзі-ду-Сул. Пэўны час быў мэрам гораду Іжуі, а потым абіраўся ў Нацыянальны кангрэс.
Аўгусту Пэстана | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
22 траўня 1868 |
Памёр: |
29 траўня 1934 (66 гадоў) |
Партыя: | |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Spalding, Walter (1969). «Construtores do Rio Grande». Livraria Sulina, Porto Alegre.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |