Аян Сансэт

гішпанскі футбаліст

Ая́н Сансэт (па-басконску: Oihan Sancet; нар. 25 красавіка 2000 году) — гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, атакуючы паўабаронца клюбу «Атлетык» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Сансэт гадаваўся ў акадэміі «Асасуны», але ў 2015 годзе далучыўся да «Атлетыка» зь Більбао. За галоўную дружыну клюбу дэбютаваў 16 жніўня 2019 году, калі на другую палову сустрэчы супраць «Барсэлёны» зьявіўся на пляцоўцы замест Оскара дэ Маркаса. Недзе праз год адзначыўся першым голам у Ля Лізе. 3 студзеня 2022 году зарабіў хет-трык у матчы супраць «Асасуны» (3:1)[3]. Праз год і месяц 3 лютага 2023 году Сансэт тройчы пацэліў мяч у браму «Кадысу» ў чарговым матчы Ля Лігі[4].

Аян Сансэт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 красавіка 2000(2000-04-25)[1][2] (24 гады)
Рост 1,88 м
Пазыцыя інсайд, цэнтральны паўабаронца, флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетык Більбао
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2020
2020—
Більбао Атлетык
Атлетык Більбао
25 (7)
145 (28)
Зборныя
2023— Гішпанія 4 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2024.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Атлетык»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць