Ашхэн (па-армянску: Աշխեն) (нарадзілася ў 260-280 гг. — памерла ў 341 годзе Гарні[2]) — царыца Армэніі, жонка Трдата III, каталіцкая сьвятая.

Ашхэн
па-армянску: Աշխեն
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: невядома
Памерла: невядома
Сужэнец: Трдат III[d]
Дзеці: Хасраў III Котак[d], Mahbani Arshakuni[d] і Salome of Ujarma[d][1]
Бацька: Axidares of Alania[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася паміж 260 і 280 гадамі ў сям’і правадыра племені аланаў[3]. У 297 годзе выйшла замуж за цара Армэніі Трдата III. У пары было трое дзяцей — сын Хасраў II (які стаў наступным царом Армэніі) і дзьве дачкі: Саламея і другая, імя якой невядома.

Згодна з традыцыйнымі зьвесткамі, цар Трдат III быў цудоўным чынам вылечаны Грыгорыям Асьветнікам, у выніку чаго ён ахрышчаны быў у 301 годзе і Хрысьціянства было прызнана рэлігіяй дзяржавы.

Пасьля сьмерці мужа Ашхэн пасяліліся ў Гарні[4].

Царыца Ашхэн прызнаецца сьвятой каталіцкім касьцёлам ды армянскай апостальскай царквою, які адзначае іх сьвята (разам з Трдатам III), што прыпадае на пятую суботу пасьля Дня Сьвятога Духу.

  1. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  2. ^ Biwzand Eghiayean: Heroes of Hayastan: a dramatic novel history of Armenia. s. 198-201.  (анг.))
  3. ^ Michael H. Dodgeon, Samuel N. C. Lieu: The Roman eastern frontier and the persian wars (AD 226-363): A documentary history. Routledge, s. 319-320. ISBN 0-415-10317-7
  4. ^ ks. prof. Józef Naumowicz: Wspomnienia świętych w 5. tygodniu po Zesłaniu Ducha Świętego. Kościół ormiańskokatolicki w Polsce