Астравы Арктычнага інстытуту
расейскія астравы ў Карскім моры
Астравы Арктычнага інстытуту — чатыры астравы і некалькі пяшчаных косаў у Карскім моры. Разьмешчаныя за 140 км на захад ад Таймырскага паўвострава, уваходзяць у склад Краснаярскага краю. Вышыня дасягае 50 м. Астравы складзеныя ледавіковымі і марскімі адкладаньнямі антрапагеннага пэрыяду. Пераважаюць арктычныя тундры. Астравы адкрытыя ў 1932—1933 гадах савецкай экспэдыцыяй на ледакольным параходзе «Сібіракоў». Назву астравы атрымалі ў гонар Арктычнага навукова-дасьледчага інстытуту (цяпер Арктычны і Антарктычны навукова-дасьледчы інстытут).