Асры
Асры, ці Эль-Асры (па-мальтыйску: Għasri) — вёска на захадзе мальтыйскага вострава Гоца дзе жыве 417 чалавек (2005). Асры самы малалюдны населены пункт на Гоца.
Асры | |||
| |||
Краіна: | Мальта | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 102 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Геаграфічныя каардынаты: | 36°3′30″ пн. ш. 14°13′40″ у. д. / 36.05833° пн. ш. 14.22778° у. д.Каардынаты: 36°3′30″ пн. ш. 14°13′40″ у. д. / 36.05833° пн. ш. 14.22778° у. д. | ||
Асры | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.ghasri.com/ |
Асры знаходзіцца паміж пагоркамі Зэбудж і Амар. Яе назва відавочна арабскага паходжаньня і зьвязана з вытворчасьцю аліўкавага алею ў дадзенай мясцовасьці. На ўзгорку Гурдан, блізу вёсцы, знаходзіцца аднайменны маяк, збудаваны ў 1853 годзе. Яго вышыня складае 180 мэтраў над ўзроўнем мора, а радыюс дзеяньня дасягае 50 кілямэтраў. Пагорак, на якім разьмешчаны маяк, зьяўляецца даволі высокім і зь яго адкрываецца выдатны выгляд на ўвесь востраў.
Адна зь вясковых дарог вядзе ў даліну Віэд-іль-Асры, уздоўж якой знаходзяцца шмат тыповы вясковых хат, а таксама характэрная капліца Панны Марыі. Даліна выходзіць да мора і заканчваецца высокімі скаламі і невялікі бухтай. Гэта месца вельмі папулярна сярод плыўцоў і нырцоў.
Будаўніцтва вясковай парафіяльнай царквы было пачата ў 1903 годзе, а яе адкрыцьцё і асьвячэньне адбылося ў сьвята Божага Цела і Крыві Хрыста 9 студзеня 1916 году. Царква прысьвечана Хрысту Збаўцу.