Асовіца

рака ў Беларусі

Асо́віца — рака ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Валожынкі (басэйн Нёмана). Даўжыня 13 км.

Рака
Асовіца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Мазурка
Вусьце Валожынка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 13 км

Пачынаецца каля вёскі Мазурка, працякае ўсходняй ускраінай Налібоцкай пушчы, упадае ў Валожынку на паўночным усходзе ад вёскі Расолішкі. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 43

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 43