Асклепій (па-грэцку: Asklēpios) — бог мэдыцыны й лячэньня ў старажытнагрэцкай міталёгіі. Першапачаткова быў народжаны сьмяротным, але за высокае мэдычнае мастацтва атрымаў неўміручасьць.

Асклепій з посахам

Паводле легенды, Асклепій зрабіўся сузор’ем Зьмеядзержнік. Згадваецца ў «Іліядзе». Яму прысьвечаны XVI гімн Гамэра і LXVII арфічны гімн. Дзеючая асоба трагедыі Арыстарха Тэгейскага «Асклепій», камэдыяў Антыфана й Філетэра «Асклепій». Сямейства лекараў у Старажытнай Грэцыі паходзілі, як мяркуецца, ад Асклепія. У прыватнасьці, ягонымі нашчадкамі лічыліся Гіпакрат і Арыстотэль.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць