Арцыскі раён
Арцыскі раён (па-ўкраінску: Арцизький район) — колішнія адміністрацыйная адзінка на паўднёвым захадзе Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Арцыз.
Арцыскі раён | |
Арцизький район | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Адэская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Арцыз |
Дата ўтварэньня | 1967 |
Дата скасаваньня | 17 ліпеня 2020[1] |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва | 51 742 |
Шчыльнасьць | 37,52 чал./км² |
Плошча | 1379 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Тэлефонны код | +380-4845 |
Паштовыя індэксы | 68409 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьПа тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Чага, Кагільнік, Кіргіж-Кітай, Аліяга.
Гісторыя
рэдагавацьЯк вядома, стэпавыя мястэчкі, заснаваныя немцамі-асаднікамі на Адэшчыне ў 1810—1830-х рр., атрымоўвалі свае імёны ў памяць перамог расейскай зброі над напалеонаўскімі войнамі. Да прыкладу — Тарутына, Малаяраславец, Барадзіно, Ляйпцыг, Фэршампэнуаз, Парыж, Цяпліц і іншыя.
Што да Арцызу, то гэтая назва — напамінак пра эпізод ваеннай гісторыі, які прынята тыпізаваць як перамогу саюзных войскаў над напалеонаўскімі пры невялікім францускім месьце Арсі-сір-Об, гэта значыць Арсі на рэчцы Об, прытоку Сэны, у Шампані.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАрцыскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў