Герман Іларыёнавіч Кірылаў (нар. 15 сьнежня 1937, Шаркоўшчына — беларускі пісьменьнік. Ляўрэат прэміі імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру за кнігу «Прысягнулі Беларусі» («Гарт») (1997). Член Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1991).

Біяграфія

рэдагаваць

Закончыў Шаркоўшчынскую сярэднюю школу (1954), аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэта Белдзяржунівэрсытэту. Працаваў у шаркоўшчынскай раённай газэце, 2-м, 1-м сакратаром Шаркоўшчынскага райкама камсамола, намесьнікам рэдактара міёрскай раённай газэты «Сьцяг працы». 3 1965 г. прызначаны намесьнікам рэдактара полацкай газэты «Сьцяг камунізму». 3 1976 г. па 1995 г. працаваў уласным карэспандэнтам абласной газэты «Віцебскі рабочы» ў Полацку. 3 1995 г. па 1999 г. карэспандэнт шматтыражнай газэты «Трудовая смена» Полацкага вытворчага аб’яднаньня «Шкловалакно».

Творчасьць

рэдагаваць

У 1975 г. у часопісе «Беларусь» пабачыла сьвет апавяданьне «Татава пілотка», у тым жа годзе ў часопісе «Маладосць» — апавяданьне «Адажыа», у 1981 г. (у скарачэньні) аповесьць «Сонца тваіх вачэй». У 1983 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніжка апавяданьняў «Падлётак». Большасьць зь іх — пра вайну. У 1989 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў раман «Пах жыта» (кніга 1-я). У часопісе «Полымя» за 2000 г. надрукавана аповесьць «Піраміда».

Літаратура

рэдагаваць
  • Кірылаў Герман // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 43-44.
  • Кірылаў Герман Іларыёнавіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 436—437.