Архідыяцэзія
Архідыяцэзія, архіэпархія (ад па-грэцку: αρχή «галоўны, старэйшы» і па-грэцку: ἐπαρχία) — царкоўная тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка, эпархія, узначаленая архібіскупам.
У Каталіцкай Царкве
рэдагавацьАрхідыяцэзія (па-лацінску: archidioecesis) можа належаць да аднаго з трох тыпаў:
- Архідыяцэзія, якая ўваходзіць у склад мітраполіі, ці царкоўнай правінцыі;
- Гістарычная, цяпер тытулярная, архідыяцэзія;
- Рэзыдэнцыяльная архідыяцэзія, якая не належыць ні да якой мітраполіі, а падпарадкавана непасрэдна Апостальскаму Пасаду. Такія архідыяцэзіі ствараліся, як правіла, у якасьці асновы будучых мітраполій (Галіцкая архідыяцэзія ў 1367, Магілёўская ў 1783, Варшаўская ў 1818 і інш.)