Артыгас

горад ва Ўругваі

Арты́гас (па-гішпанску: Artigas) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце. Гэта цэнтар гандлю збожжавымі культурамі, пераважна кукурузай, з Аргентынай і Бразыліяй. Гэта самы аддалены ад Мантэвідэо горад краіны.

Артыгас
Дата заснаваньня: 12 верасьня 1852
Краіна: Уругвай
Дэпартамэнт: Артыгас
Вышыня: 121 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 40 658 чал. (2011)
Тэлефонны код: 772
Паштовы індэкс: 55000
Геаграфічныя каардынаты: 30°24′0″ пд. ш. 56°30′0″ з. д. / 30.4° пд. ш. 56.5° з. д. / -30.4; -56.5Каардынаты: 30°24′0″ пд. ш. 56°30′0″ з. д. / 30.4° пд. ш. 56.5° з. д. / -30.4; -56.5
Артыгас на мапе Ўругваю
Артыгас
Артыгас
Артыгас
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.artigas.gub.uy/

Гісторыя

рэдагаваць

Горад быў закладзены 12 верасьня 1852 году донам Карлясам Каталям пад назовам Сан-Эўхэніё-дэль-Куарэйм. 5 верасьня 1884 году места стала адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага дэпартамэнта. Пазьней паселішча было пераназванае ў Артыгас у гонар генэрала і бацькі незалежнасьці Ўругваю Хасэ Хэрвасьё Артыгасу. 31 жніўня 1915 году Артыгас атрымаў статус гораду[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць