Артур (фільм, 1981)
А́ртур (па-ангельску: Arthur) — амэрыканскі камэдыйны фільм 1981 году працы Стыва Гордана, які акрамя рэжысуры напісаў і сцэнар фільму. У галоўнай ролі выступіў Дадлі Мур, сыграўшы Артура Баха, мільянэра выпівоху зь Нью-Ёрка, які павінен абрацца шлюбам з заможнай спадчыньніцай іншае сям’і, але ў выніку сустракае звычайную дзяўчыну з рабочай клясы з Кўінза. Гэта ёсьць адзіным фільмам рэжысэра Гордана, які памёр у 1982 годзе ад інфаркту міякарда ва ўзросьце 44 гадоў.
Артур | |
па-ангельску: Arthur | |
Жанр | рамантычная камэдыя[d] і камэдыйная драма[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | С’юзэн Морс[d] |
Вытворчасьць | Orion Pictures[d] |
Распаўсюд | Warner Brothers[d] і Netflix |
Дата выхаду | 17 ліпеня 1981[1] і 22 студзеня 1982[2] |
Працягласьць | 93 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Наступны | Arthur 2: On the Rocks[d] |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьЗьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Артур Бах (Дадлі Мур) ёсьць сапсаваным прапойцам зь Нью-Ёрку, які любіць катацца са сваім шафэрам на лімузыне Rolls-Royce Silver Wraith па Цэнтральным парку. Артур зьяўляецца спадчыньнікам часткі велізарнага багацьця сваёй сям’і, якая, паводле словаў ягоных сваякоў, будзе існаваць для яго толькі ў тым выпадку, калі ён ажэніцца з прадстаўніцай вышэйшае клясы Сьюзэн Джонсан (Джыл Эйкенбэры), дачкой бізнэсовага партнэра ягонага бацькі. Артур, аднак, не кахае Сьюзэн, але ягоная сям’я адчувае, што яна прымусіць яго нарэшце стаць дарослым. Падчас паездкі па крамах у Мангэтане ў суправаджэньні камэрдынэра Гобсана (Джон Гілгуд) Артур становіцца сьведкам таго, як маладая жанчына Лінда Марола (Лайза Мінэльлі) скрала гальштук. Ён заступаецца за яе перад ахоўнікам крамы, а потым просіць у яе спатканьня. Не зважаючы на тое, што яна прыцягвае яго, Артур застаецца пад ціскам сям’і праз шлюб зь Сьюзэн.
Наведваючы бабулю Марту (Джэралдын Фіцджэралд), Артур дзеліцца сваімі пачуцьцямі да Лінды, але тая яшчэ раз папярэджвае Артура, што яна адрачэцца ад яго, калі ён не пабярэцца шлюбам зь Сьюзэн. Гобсан, які ставіўся да Артура як да сына больш, чым сапраўдны бацька Артура, разумее, што Артур пачынае падрастаць, і таемна заахвочвае Лінду прыняць удзел у вечарыне з нагоды заручынаў Артура і Сьюзэн. Гобсан давярае Ліндзе, бо адчувае, што Артур кахае яе. Лінда наведвае вечарыну, якая праходзіла ў маёнтку бацькі Артура, і яны разам з Артурам у рэшце рэшт праводзяць час удваіх, што адсочваецца абедзьвюма сем’ямі. Пазьней Гобсана шпіталізуюць, і Артур кідаецца да яго, пакляўшыся клапаціцца пра чалавека, які доўгі час даглядаў яго. Празь некалькі тыдняў Гобсан памірае, а Артур, які ўвесь гэты час быў цьвярозы, напіваецца ў бары перад сваім вясельлем. У дзень вясельля ён наведвае кавярню, дзе працуе Лінда, і прапаноўвае ёй пабрацца шлюбам. Яны забягаюць у царкву, дзе плянуецца вясельле Артура і Сьюзэн, дзе Артур прызнаецца Сьюзэн, што ён сустрэў іншую жанчыну і адмаўляецца ад шлюбу. Бацька Сьюзэн зьбівае Артура і нават спрабуе зарэзаць яго нажом для сыру, аднак яму перашкаджае Марта.
Паранены і зьбіты Артур абвяшчае людзям у царкве, што вясельля не будзе, і страчвае прытомнасьць. Пазьней Лінда займаецца ягонымі ранамі, і яны абмяркоўваюць будучае сумеснае жыцьцё ў галечы. У жаху Марта кажа Артуру, што ён можа мець сваё шчасьце і яна не адмовіцца ад яго, бо ніводзін Бах ніколі не быў прадстаўніком працоўнае клясы.
Крытыка
рэдагавацьПасьля выхаду на экраны гэты фільм атрымаў прызнаньне крытыкаў і лічыцца адным зь лепшых фільмаў 1981 году. У цяперашні час Артур мае рэйтынг ухваленьня роўны 88 % на сайце кінааглядаў «Rotten Tomatoes». На думку крытыкаў, Дадлі Мур надае Артуру прывабны шарм, выяўляючы характар наравістага мільянэра, энэргічную хімію і густы гумар дзеля вясёлага эфэкту.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ выгрузка зьвестак Freebase — Google.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Артур (анг.) на сайце IMDb.
- Артур на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.).
- Артур на Metacritic.