Аронім

уласная назва рэльефнага аб’екту зямной паверхні

Аро́нім (ад грэц. ὄρος «гара» + стар.-грэц. ὄνομα «імя, назва») — уласная назва любога аб’екту рэльефу зямной паверхні: як выгнутага (гара, горны сьцяг, узгорак), так і ўгнутага (даліна, яр, западзіна, цясьніна, катлаван). Сукупнасьць аронімаў завецца араніміяй, напрыклад: аранімія Беларусі.

Заканамернасьці ўзьнікненьня, разьвіцьця і функцыянаваньня аронімаў вывучае араніміка — падразьдзел тапанімікі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Подольская Н. В. Словарь русской ономастической терминологии. Изд. 2-е, перераб. и доп. / А. В. Суперанская. — М.: Наука, 1988. — 192 с. — ISBN 5-256-00317-8