Арнэльля Муці

італьянская акторка
(Перанакіравана з «Арнэла Муці»)

Арнэ́льля Му́ці (па-італьянску: Ornella Muti; нар. 9 сакавіка 1955, Рым, Італія) — італьянская акторка.

Арнэльля Муці
Ornella Muti
Арнэльля Муці на Канскім фэстывалі
Імя пры нараджэньні Франчэска Рамана Рывэльлі
Дата нараджэньня 9 сакавіка 1955(1955-03-09)[1][2][3] (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Італія Італія
Занятак акторка, кінаакторка, мадэлька
Гады дзейнасьці 1970 — цяпер
Псэўданімы Ornella Muti
Дзеці Найке Рывэльлі[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0001560

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Франчэска Рамана Рывэльлі нарадзілася ў сям’і нэапалітанца і Ільзы Рэнаты Краўзэ, балтыйскай немкі з Эстоніі. Бацькі ейнае маці пераехалі ў Эстонію зь Ленінграду[5]. Франчэска месла таксама старэйшую сястру Кляўдыю (нар. 1951).

У 1970 року ў Франчэскі адбыўся кінадэбют у фільме «Самая прыгожая жонка». Акрамя італьянскіх, Арнэльля Муці зьнялася ў некалькіх ангельскамоўных фільмах — першым зь іх стала роля прынцэсы Аўры ў фільме «Флэш Гордан» (1980).

У 2008 року Муці прадставіла ўласную калекцыю біжутэрыі[6]. Ейныя крамы адчыніліся ў Парыжы, Міляне, Рыме, Рызе, Маскве і Алматы.

Арнэльля Муці была замужам двойчы, першым разам за акторам Алесіё Арана (1975—1981). У 1988 выйшла за Фэдэрыка Факінэцьці, шлюб скончыўся ў 1996 року. Мае трох дзяцей: мадэль, акторку, сьпявачку Найке Рывэльлі (нар. 1974); ад другога шлюбу сына Андрэа і дачку Караліну.

Фільмаграфія

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць