Цэнтральны банк Рэспублікі Армэнія
Цэнтральны банк Рэспублікі Армэнія (ЦБА, ЦБ РА) (па-армянску: Հայաստանի Հանրապետության Կենտրոնական ԲանկՀայաստանի Հանրապետության Կենտրոնական Բանկ) — юрыдычная асоба, адзіным заснавальнікам якой зьяўляецца Рэспубліка Армэнія, зьяўляецца органам банкаўскага рэгуляваньня і банкаўскага нагляду.
Асноўнай задачай Цэнтральнага банка зьяўляецца забесьпячэньне стабільнасьці цэн у краіне. Задачамі Цэнтральнага банка таксама зьяўляюцца забесьпячэньне неабходных умоў для стабільнасьці, ліквіднасьці, плацежаздольнасьці і нармальнага функцыянаваньня банкаўскай сыстэмы Рэспублікі Армэнія і стварэньне і разьвіцьцё эфэктыўнай плацёжна-разьліковай сыстэмы. Пры выкананьні сваіх паўнамоцтваў Цэнтральны банк не залежыць ад выканаўчай улады.
Старшыня Цэнтральнага банка зьяўляецца вышэйшай службовай асобай Цэнтральнага банка. Старшыня Цэнтральнага банка прызначаецца Нацыянальным Сходам па прапанове Прэзыдэнта Рэспублікі Армэнія тэрмінам на шэсьць гадоў. Намесьнік Старшыні Цэнтральнага банка прызначаецца Прэзыдэнтам Рэспублікі Армэнія тэрмінам на шэсьць гадоў, члены савета Цэнтральнага банка — тэрмінам на пяць гадоў.
Старшыня Цэнтральнага банка Армэніі — Артур Джавадзян.
Намесьнік Старшыні Цэнтральнага банка — Нерсес Ерыцян.
Члены Савета Цэнтральнага банка — Алег Агасян, Ашот Мкртчан, Артур Сьцепанян, Армэнак Дарбінян, Вахтанг Абрамян.
Цэнтральны банк дзейнічае ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Армэнія. У адпаведнасьці з законам Законам «Аб Цэнтральным Банку Рэспублікі Армэнія», Цэнтральны банк у мэтах рэалізацыі сваіх задачаў:
- выпускае валюту Рэспублікі Армэнія, арганізуе і рэгулюе грашовы зварот;
- ажыцьцяўляе банкаўскае абслугоўваньне Ўрада;
- зьяўляецца фінансавым агентам і кансультантам Урада;
- ліцэнзуе банкі, у прадугледжаных законам выпадках — і іншых асобаў, рэгулюе і кантралюе іх дзейнасьць;
- у якасьці крэдытора апошняй інстанцыі дае банкам крэдыты;
- рэгулюе і кантралюе дзейнасьць грашова-крэдытнай сыстэмы;
- валодае, выкарыстоўвае і распараджаецца міжнароднымі рэзэрвамі Рэспублікі Армэнія.
Цэнтральны банк Армэніі зьяўляецца заснавальнікам нацыянальнай аплатнай сыстэмы разьлікаў па плястыкавых картах Армэніян Кард.