Армэ (па-ангельску: armet, памянш. ад франц. arme) — тып шлему-прылбіцы, створаны каля 1420 году ў Італіі. Тып шырока распаўсюджваўся ў Эўропе зь сярэдзіны 15 ст., спаборнічаў у папулярнасьці з саладам, і ўрэшце, супольна з тыпам бургіньёт, выцясьніў таго. У заходняй тыпалёгіі асобна ад армэ выдзяляецца яго развіцьцё, г. зв. закрыты шлем (па-ангельску: closed helmet.

«Клясычны» армэ, у закрытым і адкрытым выглядзе (леваруч) Флярэнційскі армэ, адрозьніваецца спосабам раскрыцьця. (праваруч)

Тып знаходзіўся ў папулярным ужытку ў Эўропе да пачатку 17 ст., а ў цырыманіяльных мэтах выкарыстоўваўся і да канца 18 ст. У ВКЛ сярэдзіны 16 ст. зьяўляўся самым папулярным тыпам шлема, хоць часта ўжываўся тут у няпоўнай камплектацыі. Культурны стэрэатып шлему эўрапейскага рыцарства.

Канструкцыя

рэдагаваць

Звон шлема акруглы, вельмі блізкі да формы галавы, мог мецца грэбень. Заслона на бакавых шарнірах, пачаткова суцэльная, у пазьнейшых адменах падзеленая на дзьве часткі, верхнюю і ніжнюю. Шчокі шлема рухомыя, паўкруглыя, злучаюцца і замыкаюцца пасярэдзіне, утвараючы падбароднік. Пазьней, у 16 ст., зьявіліся адмены, у якіх шчокі былі замененыя цэльным заслонападобным падбароднікам, які рухаўся на агульных з заслонай шарнірах. Паводле наяўнасьці гэтай прыкметы і выдзяляецца г.зв. «закрыты шлем». Ахову шыі забясьпечваў нашыйнік, злучаны ў адно цэлае са шлемам. Пазьней зьявіліся адмены з дадатковым замацаваным абойчыкам. Форма заслоны звычайна належала да некалькіх асноўных формаў, папулярных у розны час, і ў розных школах зброі, напрыклад, «вераб’іная дзюба», «кавальскія мяхі», «малпіна пыса».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Армэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў