Сала́д (сала́да, салет; ням. Schallernракавінападобны) — шлем, створаны на аснове бацынету на пач. 15 ст. у Італіі (першае згадваньне — 1407). Масава ўжываўся ў эўрапейскіх войсках цягам 15 — сярэдзіны 16 ст. Найбольш пашырыўся ў Францыі і Нямеччыне. Архітыповы шлем 2-ой паловы Стогадовай вайны. Пачаў выцясьняцца з ужытку пад пач. 16 ст. тыпамі армэ і бургіньёт, але яшчэ ў сяр. 16 ст. у дапрацаваным выглядзе ўжываўся ў рыцарскіх турнірах. У Вялікім Княстве Літоўскім зьявіўся прынамсі з канца 15 ст. і пашырыўся да сярэдзіны XVI ст., прычым мог дапаўняцца заслонамі, падобнымі да заслонаў шлемаў «армэ».

«Нямецкі» салад і барт
Салад з канца XV ст.

Звон шлема меў паўкруглы або місавідны выгляд з разьвітым напатылічнікам без брыля. Пярэдняя частка спускалася на твар і мела візуру. Пазьней была выразанай і закрывалася заслонай, падыманай на скроневых шарнірах. Напатылічнік мог быць раскладным. Вельмі доўгія напатылічнікі найчасьцей сустракаліся ў Нямеччыне (нямецкі салад), а ўмеркавана доўгія — у Францыі (францускі салад). Праз адсутнасьць аховы для ніжняй часткі твару і шыі салады дапаўняліся бартамі.

Галоўнае клясыфікацыйнае адрозьненьне ад канструкцыйна блізкіх капалінаў — немень сымэтрычнага брыля, ад барбютаў — параўнальная неглыбокасьць звону, хоць існуе шэраг клясыфікацыяў, у якіх барбюты залічваюца да простых, «салдацкіх» саладаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Саладсховішча мультымэдыйных матэрыялаў