Аральская шамая
Ара́льская шамая (Chalcalburnus chalcoides aralensis) — рыба сямейства карпавых.
Аральская шамая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Надкляса | Касьцявыя рыбы |
Атрад | Карпападобныя |
Сямейства | Карпавыя |
Род | Шамаі |
Від | Chalcalburnus chalcoides |
Падвід | Аральская шамая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Chalcalburnus chalcoides aralensis | |
Характэрныя прыкметы
рэдагавацьРот у выглядзе касой шчыліны, накіраванай угару, ніжняя сківіца троху выдаецца наперад. Паміж брушным і анальным плаўніком кіль, не пакрыты луской толькі блізу анальнай адтуліны. Анальны плаўнік складаецца мінімум з 13 промняў. Бакавая лінія ніжэй за сярэднюю лінію цела. Жабравыя тычынкі доўгія і густыя. Лоб і сьпіна цёмныя зь зеленаватым адценьнем, бакі і бруха срэбрыстыя. Плаўнікі (акрамя хваставога) ля падставы ружовыя, па краях шэрыя. Ад касьпійскай шамаі адрозьнівацца ніжэйшым целам. Даўжыня да 29 см.
Распаўсюджанасьць
рэдагавацьРаней — Аральскае мора, цяпер сустракаецца ў нізоўях ракі Сырдар’і, у раўнінных вадаёмах ніжняга і сярэдняга цячэньняў Амудар’і, Зарафшану. У апошнія гады пранікла праз каналы ў сярэдняе цячэньне Сырдар’і і Кашкадар’і.[1]
Лад жыцьця
рэдагавацьЖыве і нерастуе ў моры. Палавой сталасьці самцы дасягаюць ва ўзросьце 2—5 гадоў пры даўжыні цела 15 см, а саміцы — ад 2 да 6 гадоў пры даўжыні 17 см. Нераст у прыбярэжных зонах, звычайна на камяністым грунце, радзей на пясчаным, часам ікры прыклейваецца да каранёў плывучых курцін трысьнёга. Асобіны, якія скончылі нераст, заходзяць у адкрытае мора і інтэнсіўна харчуюцца бакаплавамі і кукалкамі матыля. Ноччу шамая прабывае ў верхніх пластах вады, днём спускаецца на глыбіню.
Гаспадарчае значэньне
рэдагавацьРаней — невялікае, лавілі шамаю невадамі, сеткамі. Пазьней стала каштоўнай прамысловай рыбай. У раўнінных вадасховішчах мае мясцовае прамысловае значэньне.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Определитель пресноводных рыб фауны СССР
- Chalcalburnus chalcoides aralensis (Berg) — Аральская шамая
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |