Апэратыўная група расейскіх войскаў у Прыднястроўі
Апэраты́ўная ґру́па расе́йскіх во́йскаў у Прыднястро́ўскім рэґіёне Рэспу́блікі Малдо́вы (сокр. ОГРВ ПРРМ; па-расейску: Оперативная группа российских войск в Приднестровском регионе Республики Молдова) — аб’яднаньне Ўзброеных сілаў Расейскае Фэдэрацыі, дысьлякаванае на тэрыторыі непрызнанае Прыднястроўскае Малдоўскае Рэспублікі (дэ-юрэ — частка тэрыторыі Рэспублікі Малдовы), што існуе з 1995 року.
Апэратыўная ґрупа расейскіх войскаў у Прыднястроўскім рэґіёне Рэспублікі Малдовы (АҐРВ ПРРМ) | |
рас. Оперативная группа российских войск в Приднестровском регионе Республики Молдова (ОГРВ ПРРМ) | |
Гады існаваньня | красавік 1995 — дагэтуль |
---|---|
Краіна | Расея |
Падпарадкаваньне | Заходняя вайсковая акруга |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Расеі |
Тып | апэратыўная ґрупа |
Дысьлякацыя |
Тыраспаль, Прыднястроўе (дэ-факта) Малдова (дэ-юрэ) |
Дзейны камандзір |
палкоўнік Дзьмітры Зеленкоў |
Вядомыя камандзіры | гл. сьпіс |
Штаб-кватэра АҐ месьціцца ў месты Тыраспаль. Ґрупа ё спадкаемцаю 14-е ґвардзейскае арміі УС СССР ды УС РФ.
Гісторыя
рэдагавацьСтварэньне
рэдагавацьУ красавіку 1995 року Ґенэральны штаб выдае дырэктыву (Дырэктыву Міністра Абароны Расейскае Фэдэрацыі ад 18.4.1995 р. № 314/2/0296), у якой 14-я ґвардзейская армія пераназываецца ў Апэратыўную ґрупу расейскіх войскаў у Прыднястроўскім рэґіёне Рэспублікі Малдовы, расфармоўваецца кіраваньне 14 Ґв.А, а пасада камандуючага арміяю ліквідуецца. Станам на 1 ліпеня 1995 року ў склад ґрупы ўваходзілі 52 злучэньні, вайсковых часткаў ды ўстановаў.
Штатная колькасьць складала — 6489 чалавек, у тым ліку:
- афіцэраў — 1362;
- прапаршчыкаў — 854;
- сяржантаў, жаўнераў — 4272.
У адпаведнасьці з гэтаю дырэктываю кіраваньне арміі скарачалася ў два разы, усе пасады ў новым штаце паніжаліся на тры—чатыры разрады, а адпаведна і службовыя аклады паніжаліся ў адпаведнасьці з гэтымі разрадамі[1].
Разузбраеньне й скарачэньне АҐРВ
рэдагавацьУ выніку праведзеных у 1995 годзе арґанізацыйных перапрыемстваў штатная колькасьць Апэратыўнае ґрупы скарацілася на 1044 вайсковаслужбоўцаў, у тым ліку:
- афіцэраў — 163;
- прапаршчыкаў — 187;
- сяржантаў, жаўнераў — 694;
і склала 5445 вайсковаслужбоўцаў, у тым ліку афіцэраў — 1200, прапаршчыкаў — 667, сяржантаў, жаўнераў — 3578. Арґанізацыйныя мерапрыемствы, што праводзіліся ў 1995 годзе, былі накіраваныя на колькасны скарот вайсковых часткаў ды ўстановаў ды скарот орґанаў кіраваньня без уліку вырашальных заданьняў.
У далейшым у выніку праведзеных у 1996 годзе арґанізацыйных перапрыемстваў штатная колькасьць скарацілася на 353 вайсковаслужбоўцаў, у тым ліку:
- афіцэраў — 89;
- прапаршчыкаў — 58;
- сяржантаў, жаўнераў — 206;
і склала 5092 вайсковаслужбоўцы, у тым ліку афіцэраў — 1111, прапаршчыкаў — 609, сяржантаў, жаўнераў — 3372.
За 1997 рок штатная колькасьць скарацілася на 2082 вайсковаслужбоўцы, у тым ліку:
- афіцэраў — 470;
- прапаршчыкаў — 216;
- сяржантаў, жаўнераў — 1396;
і склала 3010 вайсковаслужбоўцаў, у тым ліку афіцэраў — 641, прапаршчыкаў — 393, сяржантаў, жаўнераў — 1976.
У 1998 годзе былі праведзеныя арґанізацыйныя мерапрыемствы па далейшай «аптымізацыі» арґанізацыйна-штатных структураў, перадысьлякацыі вайсковых часткаў ды ўстановаў у буйныя вайсковыя месты Тыраспальскага ґарнізону з мэтаю эканоміі сродкаў на аплату камунікальных паслугаў[2].
Паводле рашэньня Стамбульскае нарады АБСЭ (1999), Расея забавязалася вывесьці зброю і ўвесь асабісты склад з тэрыторыі ПМР яшчэ да 2001 року[3]. Станам на 2000 рок, абыймо ўзбраеньня й боепрыпасаў, што належаць Расеі, у прыднястроўскім рэґіёне Малдовы складала ля 42 000 тон. З 2000 року па 2004 рок адсюль было вывезена або зьнішчана на мейсцы ля 50% узбраеньня, вайсковае тэхнікі ды боепрыпасаў. У цяперашні час на складзе па розных адзнаках ад 19 000[4] да 21 500[5] тон боепрыпасаў: прыстасы, авіябомбы, міны, ґранаты, набоі[6]. Зь іх 57 % пратэрмінаваныя для ўжываньня й транспартаваньня. Усё ўзбраеньне ды вайсковая тэхніка вывезеныя або зьнішчаныя[7][8].
На сёньняшні дзень у складзе АҐ у Прыднястроўі застаюцца два асобныя мотастралковыя батальёны (выконваюць міратворчыя заданьні), батальён аховы й абслугоўваньня. 82-і ды 113-і мотастралковыя батальёны пачаргова выконваюць міратворчую місію на Днестры, праз рок зьмяняючы адзін аднаго. Агульная колькасьць АҐРВП улучаючы міратворчыя сілы — ля 1700 вайсковаслужбоўцаў[9][10].
Расейскае ґрупаваньне ў Прыднястроўі ня мае ўдарнага напрамку, ня мае сродкаў забесьпячэньня СРА або СПА, сродкаў ядзернага стрыманьня, няма іспытных паліґонаў, радараў, вузлоў сувязі, артылерыі, авіяцыі, танкаў, якія былі б спалучаныя з расейскаю арміяю[11].
Стаўленьне ўраду Малдовы
рэдагавацьУрад Малдовы неадначасова патрабавалі выйсьця ґрупы войскаў з тэрыторыі ПМР, а парлямэнт Малдовы лічыць яе знаходжаньне адною з асноўных пагрозаў нацыянальнай бясьпекі краіны.
У чэрвені 2018 року Ґенэральная Асамблея ААН прыйняла рэзалюцыю, што заклікае Расею вывесьці свае войскі з Прыднястроўя[12][13][14]. МУС Расеі назваў рэзалюцыю «прапаґандысцкаю хадою» і заявіў, што не зьбіраюцца яе выконваць[15].
Катэґарычна супраць вываду расейскіх войскаў выступае Прэзыдэнт Малдовы Іґар Дадон[16].
Асноўныя заданьні Апэратыўнае ґрупы расейскіх войскаў у Прыднястроўі
рэдагаваць- Падрыхтаваньне вайсковаслужбоўцаў да ўдзелу і выкананьня міратворчае апэрацыі.
- Забесьпячэньне захаванасьці ўзбраеньня, боепрыпасаў і матэрыяльных сродкаў.
- Дзеі па вырашэньні Ґенэральнага штабу Ўзброеных Сілаў РФ пры зьмене сытуацыі ў рэґіёне[17].
Баявы склад
рэдагавацьСклад АҐРВ станам на 1995 рок
рэдагаваць- Кіраваньне ґрупы — в/ч 13962 (м. Тыраспаль).
- 59-я ґвардзейская мотастралковая дывізія — в/ч 35770 (м. Тыраспаль).
- 15-ы асобны ґвардзейскі полк сувязі — в/ч 33104 (м. Тыраспаль).
- 976-ы асобны батальён РЭБ — в/ч 51962 (Слабадзейскі раён, в. Парканы).
- 223-і асобны рэмонтна-аднаўляльны батальён — в/ч 55492 (м. Тыраспаль).
- 58-ы асобны радыётэхнічны батальён СПА — в/ч 17599 (м. Тыраспаль).
- 130-ы асобны батальён РХБ абароны — в/ч 29850 (м. Бэндэр).
- 425-ы асобны інжынэрна-сапёрный батальён.
- 97-ы асобны пантона-маставы батальён.
- 36-я асобная гэлікоптэрная эскадрылья — в/ч 03514 (аэрадром Тыраспаль).
- 818-я асобная рота адмысловага прызначэньня — в/ч 35792 (аэрадром Тыраспаль).
- 143-я асобная рота аэрадромна-тэхнічнага абслугоўваньня — в/ч 12384 (аэрадром Тыраспаль).
- 1464-я асобная рота сувязі й радыётэхнічнага забесьпячэньня — в/ч 45127 (аэрадром Тыраспаль).
- 395-я асобная рота аховы й абслугоўваньня (м. Тыраспаль).
- Н-скі стацыянарны вузел сувязі «Выкрайка» (м. Тыраспаль).
- 504-я станцыя фэльд’еґерскае паштовае сувязі — в/ч 62417 (м. Тыраспаль).
- Кадр кіраваньня 93-е брыґады матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня — в/ч 12014 (м. Тыраспаль).
- 1387-ы камандна-выведчы цэнтар — в/ч 62543 (м. Тыраспаль).
- 865-ы камандны пункт СПА — в/ч 13962-М (м. Тыраспаль).
- 114-е мэтэабюро — в/ч 92462 (аэрадром Тыраспаль).
- 799-я вайсковая каманда супрацьпажарнае аховы й ратавальных працаў (Рыбніцкі раён, в. Калбасна).
- Тыраспальская кватэрна-эксплюатацыйная частка раёну (м. Тыраспаль).
- Ґарнізоны афіцэрскі клюб (м. Тыраспаль).
- Іншыя падразьдзелы часткі й установы.
Штатная колькасьць складала 6489 вайсковаслужбоўцаў[10]
Склад АҐРВП станам на 2002 рок[18]
рэдагаваць- Штаб АҐРВП
- 8-я асобная ґвардзейская мотастралковая брыґада
- 1162-і зэнітны-ракетны полк
- 15-ы асобны полк сувязі
- авіяґрупа
Склад АҐРВП станам на 2015 рок
рэдагаваць- Кіраваньне АҐРВ у ПР РМ — в/ч 13962. Адрэса: MD-3300, Рэспубліка Малдова, м. Тыраспаль-17, пер. Чкалава, 45.
- 82-і асобны ґвардзейскі мотастралковы батальён — в/ч 74273. Адрэса: MD-3300, Рэспубліка Малдова, м. Тыраспаль, вул. К. Лібкнэхта, 159.
- кіраваньне батальёну;
- чатыры матастралковае роты;
- зьвяз кіраваньня;
- ґранатамётны зьвяз;
- зьвяз тэхнічнага забесьпячэньня;
- зьвяз матэрыяльнага забесьпячэньня;
- мэдычны зьвяз.
- 113-ы асобны ґвардзейскі мотастралковы батальён — в/ч 22137. Адрэса: MD-3300, Рэспубліка Малдова, м. Тыраспаль, вул. К. Лібкнэхта, 159.
- кіраваньне батальёну;
- чатыры мотастралковыя роты;
- зьвяз кіраваньня;
- ґранатамётны зьвяз;
- зьвяз тэхнічнага забесьпячэньня;
- зьвяз матэрыяльнага забесьпячэньня;
- мэдычны зьвяз.
- 540-ы асобны батальён кіраваньня в/ч 09353. Адрэса: MD-3300, Рэспубліка Малдова, м. Тыраспаль, вул. К. Лібкнэхта, 159.
- камандаваньне (камандзір батальёну, намесьнік камандзіра батальёну (у ваенны час), намесьнік камандзіра батальёну па выхаваўчай працы, псыхоляґ (службоўца РА), намесьнік камандзіра батальёну па ўзбраеньні, намесьнік камандзіра батальёну па тыле) і штаб батальёну;
- рота аховы, што арґанізацыйна складаецца з кіраваньня роты, 4-х зьвязаў аховы, аддзяленьня аховы вайсковае пракуратуры й аддзяленьня аховы аддзелу вайсковае контрвыведкі ФСБ;
- вузел сувязі;
- станцыя фэльд’еґерскае паштовае сувязі;
- інжынэрна-сапёрны зьвяз;
- аддзел хаваньня й утылізацыі ўзбраеньня ды вайсковае тэхнікі;
- рота тэхнічнага абслугоўваньня;
- рота матэрыяльнага забесьпячэньня;
- склад паліва;
- вайсковы аркестар;
- паліґон.
Камандаваньне
рэдагаваць- Валеры Яўневіч, ґенэрал-лейтэнант (лістапад 1995 — 16 студзень 2002),
- Барыс Сяргееў, ґенэрал-маёр (16 студзеня 2002 — 11 верасьня 2009),
- Вячаслаў Сітчыхін, палкоўнік (з 11 верасьня 2009 — 2010),
- Сяргей Ныркоў, палкоўнік (2010 — 2011),
- Валеры Плахатнюк, палкоўнік (1 сьнежня 2011 — 15 сакавіка 2013),
- Сяргей Гарачаў, палкоўнік (15 сакавіка 2013 — 25 сьнежня 2014 ),
- Дзьмітры Зеленкоў, палкоўнік (25 сьнежня 2014 — дагэтуль).
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ После войны (по материалам печати и из записок полковника Чернобривого В. Н.)
- ^ (по материалам печати и из записок полковника Чернобривого В. Н.)
- ^ Istanbul Document (ru) | OSCE
- ^ О посещении склада боеприпасов в н.п. Колбасна российскими и украинскими экспертами.
- ^ Власти Молдовы выступают за полный вывод российских войск и вывоз боеприпасов.
- ^ Боеприпасы не вывезти без риска для местных жителей — Независимая газета, 04.08.2005.
- ^ На российском военном складе в Приднестровье ежедневно проводится инвентаризация и проверка безопасности.
- ^ Мы способны защитить свою независимость.
- ^ Леонид Нерсисян. Отступать больше некуда: военные базы России
- ^ а б Военный форум Праверана 2015-09-21 г. Архіўная копія ад 2015-06-11 г.
- ^ Удар по Приднестровью
- ^ ГА ООН призвала Россию вывести войска из Приднестровья
- ^ Генассамблея ООН одобрила резолюцию с призывом к РФ вывести войска из Приднестровья
- ^ Генассамблея ООН одобрила резолюцию о выводе российских войск из Приднестровья
- ^ Премьер-министр Молдавии потребовал вывода российских войск / kommersant.ru
- ^ Додон против вывода российских войск из Приднестровья / news.ru
- ^ Портал для военнослужащих Праверана 2015-09-21 г. Архіўная копія ад 2015-06-11 г.
- ^ военно-базовая удавка