Апошні этап (па-польску: Ostatni etap) — польскі мастацкі фільм 1947 году рэжысэркі Ванды Якубоўскай. У аснову яго пакладзены ўспаміны былых зьняволеных фашысцкіх лягероў. Сцэнар напісаны ў 1945 годзе былымі зьняволенымі Асьвенцым-Біркэнаў: Вандай Якубоўскай і Гэрдай Шнайдэр. Сцэнар быў падтрыманы Іосіф Сталін. Фільм здымаўся ў самім лягеры.

Апошні этап
Ostatni etap
Жанр драматычны фільм
Рэжысэр Ванда Якубоўская
Сцэнарыст Ванда Якубоўская
Гэрда Шнайдэр
У ролях Ванда Бартуўна
Барабара Драпінска
Кампазытар Раман Палестэр
Апэратар Барыс Манастырскі
Мастак Roman Mann[d]
Вытворчасьць Сьцяг Польшчы Przedsiębiorstwo Państwowe Film Polski
Распаўсюд Film Polski[d]
Дата выхаду 28 сакавіка 1947 (77 гадоў таму)
Працягласьць 104 хвіліны
Краіна Польшча Польшча
Мова польская
Старонка на IMDb

На падставе ўспамінаў — паўдакумэнтальная гісторыя пра пакутніцкую сьмерць жанчын у нямецкім лягеры Асьвенцым-Біркэнаў і гераізм зьняволеных зь лязарэту, які сфармаваў рух супраціву ў гэтым «камбінаце сьмерці». Прадстаўлены вобраз чалавечых пакут і трагедый, але і чалавечай барацьбы за годнасьць. Польская жыдоўка Марта, якая выконвае ролю перакладчыка ў лягеры, дапамагае іншым зьняволеным і працуе ў арганізацыі руху супраціву. Пасьля няўдалай спробы ўцёкаў яна гіне непасрэдна перад вызваленьнем лягеру. Алену хавае ў лягерным шпіталі француская зьняволеная, але яе немаўля пасьля нараджэньня забівае нямецкі лекар. Яўгенія, расейскі ўрач, прайшла раз катаваньні і была забітая за дапамогу хворым і арганізацыю супраціву. Нямецкая камуністка выкрывае нямецкага псэўдадоктара Лалунію і трапляе ў лягерны бункер. Сярод герояў фільму ёсьць і супрацоўнікі лягеру, якія не пазбаўлены некаторых чалавечых якасьцей. Фільм заканчваецца заклікам паміраючай Марты: «Не дазваляйце Асьвенцыму паўтарыцца!».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць