Аповесьць пра Даўмонта

Аповесьць пра Даўмонта — гісторыка-літаратурны твор, складзены ў 2-й чвэрці XIV ст. ў Пскове як жыцьцяпіс пскоўскага князя Даўмонта.

Першапачатковая рэдакцыя складаецца зь некалькіх апавяданьняў. У іх паведамляецца, як у 1266 годзе альшанскі князь Даўмонт з дружынай прыбыў у Пскоў, бо "побишася Литва межи собой" (маецца на ўвазе забойства вялікага князя ВКЛ Міндоўга), тутака хрысьціўся й быў пасаджаны на пскоўскі пасад. Хутка Даўмонт зладзіў паход у землі літоўскага князя Гердзеня, паланіў яго жонку й двух дзяцей. Пасьля апісаныя паходы Даўмонта на м. Ракавор і ў Памор’е, яго бітвы зь літоўцамі і лівонскімі рыцарамі, абарона Пскова ад ворагаў. У аповесьці зьмешчаная пахвала Даўмонту, паведамляецца пра яго хваробу, сьмерць і пахаваньне. Твор пазбаўлены павучальнасьці й абстрактнасьці, яго аўтар імкнуўся да канкрэтнасьці й дакладнасьці.

Літаратурны лёс аповесьці

рэдагаваць

"Аповесць пра Даўмонта" была ўключаная ў першы й другі зводы Пскоўскіх летапісаў, у пазьнейшыя агульнарускія летапісныя зводы, наўгародзкія летапісы XV–XVI стагодзьдзяў. Да XVII ст. аповесьць неаднаразова перараблялася й дапаўнялася; дасьледчыкі вылучаюць 8 ейных рэдакцыяў. Так званая сярэдняя рэдакцыя XVI ст. дапоўненая падрабязнасьцямі пра літоўскі пэрыяд жыцьця Даўмонта і сказаньнем пра ягонага "брата" Войшалка.

Літаратура

рэдагаваць