Апавяданьні ці казкі мінулых часоў
Апавяда́ньні ці ка́зкі міну́лых часо́ў (па-француску: Histoires ou contes du temps passé) — зборнік казак Шарля Пэро, выдадзены ў Парыжы ў студзені 1697 году. Акрамя Чубатага Рыкэ, усе казкі Шарля Пэро зьяўляюцца апрацаванымі народнымі казкамі. Пазьней зборнік выдаваўся пад назвай Казкі маёй маці Гускі (па-француску: Les Contes de ma mère l'Oye).
Казкі:
- Прыгажуня ў сонным лесе (па-француску: La Belle au bois dormant)
- Чырвоны Каптурок (па-француску: Le Petit Chaperon rouge)
- Сіняя Барада (па-француску: La Barbe bleue)
- Кот у ботах (па-француску: Le Maître chat ou le Chat botté)
- Чараўніца (па-француску: Les Fées)
- Папялушка (па-француску: Cendrillon ou la Petite Pantoufle de verre)
- Чубаты Рыкэ (па-француску: Riquet à la houppe)
- Хлопчык як пальчык (па-француску: Le Petit Poucet)
Акрамя гэтых казак у зборнік трапілі тры вершаваныя творы, выдадзеныя Шарлем Пэро за некалькі гадоў да выдавецтва кнігі:
- Грызэльда (па-француску: La Marquise de Salusses ou la Patience de Griselidis) (1691)
- Сьмешныя пажаданьні (па-француску: Les Souhaits ridicules) (1693)
- Асьліная шкура (па-француску: Peau d'âne) (1694)