Аонікс
Аонікс (Aonyx) — род сысуноў зь падсямейства выдравых, які зьмяшчае 3 віды, распаўсюджаныя ў Афрыцы і Паўднёвай Азіі. Афарбоўка карычневая з больш сьветлым нізам і некаторымі белымі меткамі на пысе, шыі, шчоках. Этымалёгія: па-грэцку: α- — «без-», па-грэцку: ὄνυξ — «кіпцюр, пазногаць».
Аонікс | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
Сямейства | Куніцавыя (Mustelidae) |
Падсямейства | Выдравыя (Lutrinae) |
Род | Аонікс |
Бінамінальная намэнклятура | |
Aonyx Lesson, 1827 | |
Арэал | |
Характэрныя рысы
рэдагавацьAonyx адрозніваецца ад Lutra і Pteronura тым, што перапонкі альбо не даходзяць да канца пальцаў, альбо цалкам адсутнічаюць; таксама Aonyx маюць значна меншыя кіпцюры. Ў А. congica пальцы лап маюць дробныя, тупыя кіпцюры; ў А. cinerea кіпцюры дарослых асобін — толькі шыпы, якія не выступаюць за краю пальцавых падушачак; А. capensis мае толькі малюсенькія кіпцюры на трэцім і чацвёртым пальцах задніх лап. У сувязі з вышэйсказаным, віды Aonyx маюць вельмі адчувальныя пярэднія лапы і вельмі рухомыя пальцы лап.
Апісаньне відаў
рэдагавацьВыява | Назва | Парамэтры | Асяродзьдзе пражываньня | Паводзіны | Пагрозы і ахова |
Аонікс азіяцкі Aonyx cinereus |
Даўжыня цела 406–635 мм, хвоста 246–304 мм, маса 2,7–5,5 кг | Водна-балотныя ўгодзьдзі, водмелі рэк і ручаі, рысавыя палі — Паўднёвая Азія ад Індыі да паўднёвага Кітая, Філіпін і Сынгапура. | Спажывае ў асноўным крабаў, сьлімакоў і іншых малюскаў, вусякоў і дробную рыбу, напрыклад, гурамі і сомаў. Дапаўняе рацыён грызунамі, зьмеямі і земнаводнымі. Утворыць пашыраныя сямейныя групы прыблізна ў дванаццаць асобін. Пераважна дзённы. Манагамныя пары фармуюцца на ўсё жыцьцё. Самцы дапамагаюць будаваць гнёзды да нараджэньня і забясьпечваць ежай пасьля родаў. Самка пасьля ≈60 дзён цяжарнасьці нараджае 1–6 (часьцей за ўсё 1–2) адносна недаразьвітых дзяцей, якія пачынаюць бачыць на 40 дзень, пачынаюць ёсьць цьвёрдую ежу праз 80 дзён, а пачынаюць плаваць праз тры месяцы. Жыве ў няволі да 16 гадоў. | Пагрозы: зьнішчэньня асяродзьдзя пражываньня і зьніжэньне біямасы здабычы. Зьнішчэньня віду забароненае практычна ва ўсіх краінах. Аднак большасьць гэтых краінаў не ў стане кантраляваць падпольную гандаль. Стварэньне ахоўных сетак у пэўнай ступені спыніла дэградацыю асяродзьдзя пражываньня. | |
Аонікс афрыканскі Aonyx capensis |
Даўжыня цела 762–880 мм, хвоста 465–515 мм, маса 10–22 кг | Прэсная вада гэта важнае патрабаваньне асяродзьдзя пражываньня; жыве ў тым ліку ў марскіх умовах, дзе даступная прэсная вада — на поўдзень ад Сахары, за выключэньнем басэйна Конга і пустыняў | Аддае перавагу паляваць на глыбіні 0,5–1,5 м. У прэснаводных умовах ён у асноўным спажывае крабаў, у тым ліку жаб, вусякоў, і розных рыб, якія складаюць большую частку рацыёну зімой, калі іх запавольваюць халодныя тэмпэратуры. У марскім асяродзьдзі рацыён складаецца ў асноўным з рыбы. Змрочны і адзіночны, аднак час ад часу бываюць групы па 4–6 асобін. Днём сьпіць у выкапаных норах або натуральных западзінах. Самка пасьля ≈63 дзён цяжарнасьці нараджае 1—3 дзяцей. Малята Дзеці нараджаюцца бездапаможнымі, але пачынаюць бачыць і пакідаюць логава праз 16–30 дзён, становяцца самастойнымі і палавасьпелымі да 1 году. Працягласьць жыцьця ад 10 да 12 гадоў у дзікай прыродзе і да 15 гадоў у няволі. | Галоўнай пагрозай ёсьць заняпад афрыканскіх прэснаводных экасыстэм. У некаторых частках арэала жывёлы забіваюцца за скуру і іншыя часткі цела альбо таму, што іх разглядаюць як канкурэнтаў за ежу. Від прысутнічае ў ахоўных зонах па ўсёй тэрыторыі. | |
Аонікс кангалескі Aonyx congicus |
Даўжыня цела 78–97 см, хвоста 40–59 см, маса 15–25 кг | Дажджавыя лясы і нізінныя балоты басэйна ракі Конга — Ангола, Камэрун, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Конга, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Экватарыяльная Гвінея, Габон, Руанда, Уганда | Спажывае крабаў, малюскаў, рыб, жаб і іншых дробных хрыбетных і бесхрыбетных. Пераважна начны. Пераважна адзіночны, хаця ёсьць таксама сямейныя групы. | Пагрозы: высечка лясоў, забруджваньне вады і празьмерны вылаў рыбы. Від прысутнічае ў некалькіх ахоўных зонах па ўсім арэале. |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Hamman D. (2004) Aonyx cinerea (On-line) (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 06.02.2020 г.
- Kowalsky D. (2013) Aonyx capensis (On-line) (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 06.02.2020 г.
- MacArthur D. (2005) Aonyx capensis congica (On-line) (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 06.02.2020 г.
- Wright L., de Silva P., Chan B., Reza Lubis I. (2015) Aonyx cinereus (анг.). The IUCN. Праверана 06.02.2020 г.
- Jacques H., Reed-Smith J., Somers M.J. (2015) Aonyx capensis (анг.). The IUCN. Праверана 06.02.2020 г.
- Jacques H., Reed-Smith J., Davenport C., Somers, M.J. (2015) Aonyx congicus (анг.). The IUCN. Праверана 06.02.2020 г.
- Nowak R. M. Walker's mammals of the world. — JHU Press, 1999. — С. 743. (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |