Манга

японскія коміксы
(Перанакіравана з «Манга (коміксы)»)

Ма́нґа або ма́нга (па-японску: 漫画). У 1814 годзе японскі мастак Хакусаі стварыў кнігу чорна-белых эскізаў, якім даў назву 漫画 (Manga, Мань Ґа) (неабавязковыя малюнкі). У сучасным выглядзе зьявіліся падчас Другое сусьветнае вайны як японскі адказ на Амікон (Амэрыканскія коміксы), друкаваліся ў колеры на добрай паперы й фінансаваліся дзяржаваю. Манга гэтага тыпу неафіцыйна звалася «Такійскай» ды служыла дзеля прапаганды.

Манга

Пасьля сканчэньня вайны, калі краіна ляжала ў руінах, на зьмену «Такійскай манзе» прыйшла так званая Осакская манга. Яна друкавалася на дрэннай паперы, была чорна-белай і прадавалася амаль задарма. У 1947 Асаму Тэдзука (па-японску: 手塚 治虫) выпускае сваю мангу «Shin Takarajima» (Сін Такарадзіма, Новая Выспа Скарбаў), якая зьдзейсьніла сапраўдную рэвалюцыю, бо Тэдзука стварыў шматлікія стылістычныя складаючыя мангі, якія выкарыстоўваюцца й дагэтуль. У ёй упершыню зьявіліся гукавыя эфэкты, буйныя пляны, графічнае падкрэсьліваньне руху ў кадры — усе тыя прыёмы, безь якіх сучасная манга ня можа нават існаваць. «Новая Выспа Скарбаў» разышлася фантастычным для тагачаснае Японіі накладам 400 000 асобнікаў. За сваё жыцьцё Тэдзука стварыў яшчэ шмат працаў, набыў вучняў і пасьлядоўнікаў, якія разьвілі яго ідэі й зрабілі мангу паўнавартаснай зьявай масавага мастацтва.

Асаблівасьці манґі

рэдагаваць

Манґа па графічным і літаратурным стылі істотна адрозьніваецца ад Амікона (Амэрыканскіх коміксаў), нягледзячы на тое, што разьвівалася пад іх уплывам. Сцэнар і месцазнаходжаньне кадраў ладзіцца інакш, манґака (мастак манґі) акцэнтуе сваю ўвагу на лініях малюнку, а не на яго форме, як гэта робяць заходнія мастакі. Малюнак можа вагацца ад фатаґрафічнае дакладнасьці да ґратэску, але найбольш папулярным зьяўляецца стыль, характэрнаю рысаю якога памылкова лічацца вялікія вочы. Насамрэч, важкі не сам памер вачэй, а тая ўвага, якую манґака аддае вачам у параўнаньні з астатнімі часткамі твару, іх дэталёвая прамаляванасьць. Першым у такой стылістыцы пачаў маляваць ужо згадваны раней Асаму Тэдзука. У сувязі зь некаторымі асаблівасьцямі японскае пісьмовасьці, чытаецца манґа справа налева. Манґа — амаль уся чорна-белая, колерам малююцца толькі вопратка й некаторыя адметныя кадры. Выпускаецца паасобку ці цэлымі тамамі, якія маюць назву Kakioroshi (Какіяросі).

Фарматы манґі

рэдагаваць

У адрозьненьне ад заходніх коміксаў, карыстальнікамі якіх зьяўляюцца выключна дзеці й падлеткі, у Японіі існуе манґа на любы густ: ад дашкольнікаў да пэнсіянэраў (існуюць нават кулінарныя манґі).

Некаторыя стылі

рэдагаваць

Josei-manga 女性 漫画 (Дзосей-манґа) — японскі аналяг жаночых раманаў, чытачамі (а дакладней чытачкамі) зьяўляюца жанчыны старэйшыя за 20 год, сакратаркі й хатнія гаспадыні.

Kodomo-manga 子供 漫画 (Кадома-манґа) — Дзіцячая манґа. У сувязі з тым, што карыстальнікамі яе зьяўляюцца дзеці ад 6 да 11 гадоў даволі простая й не прэтэнзіёзная. У камода папулярны гісторыі пра робатаў ці казкі ў стылі фэнтэзі, у якіх па заходніх мерках, занадта шмат гвалту . Папулярныя манґі ў гэтым стылю амаль заўжды выходзяць у якасьці Анімэ й калекцый лялек, сувэніраў й іншае рэклямнае прадукцыі. Асабістасьці й шаблёны камода заўжды выкарыстоўваюцца дзеля камічнага эфэкту ў іншых жанрах манґі.

Seinen-manga 青年 漫画 (Сэйнэн-манґа) — Гэта коміксы для маладых мужчынаў 18-25 гадоў. У параўнаньні зь shounen-manga, карыстальнікамі якой зьяўляюцца падлеткі, сэйнэн больш сэксуальна, аґрэсіўна й пры гэтым менш камічна. Калі сюжэты хлапчуковае манґі школа й спорт, тут герой трапляе ў сусьвет клеркаў, студэнтаў ды беспрацоўных. Папулярнай хваляй сэйнэн зьяўляюца коміксы на палітычныя альбо карпаратыўныя тэмы, але ёсьць манґі з акультным ці фантастычным сюжэтам. Асобна ад усіх коміксаў гэтае серыі стаіць эратычная манґа — Hentai 変態

Shoujo-manga 少女 漫画 (Сёдзё-манґа) Гэта манґа для дзяўчынак ад 6 да 18 гадоў. У адрозьненьне ад коміксаў іншых кірункаў, ня мае нейкіх уласных асаблівасьцяў. Але калі выдавец лічыць, што гэтая манґа спадабаецца дзяўчынкам ён аўтаматычна залічвае яе ў разрад сёдзё. Гэтыя коміксы больш рамантычныя й у іх адаецца шмат увагі фрэзурам, прыгожае вопратцы й г. д. Bishoujo 美少女(Бісёдзё) — прыгожая дзяўчынка. Прыклад: Bishoujo Senshi Seramun 美少女戦士セーラームーン (Бісёдзё Сэнсі Сэра Мун) — Прыгожая Ваярка Сэйляр Месяц. Сэйляр Месяц манґакі Наокі Такэуці тыповы прыклад манґі для дзяўчынак. Большасьць мастакоў сёдзё — жанчыны.

Shounen-manga 少年 漫画 (Сёнэн-манґа). Асноўнымі карыстальнікамі сёнэн (хлапчуковае манґі) зьяўляюцца хлопчыкі й падлеткі, але зразумела ж, маюца яе прыхільнікі сярод дзяўчынак й маладых хлопцаў. У гэтым жанры ўпершыню зьявіліся так званыя Tankoubon 単行本(Танкубон) — вялікія тамы манґі, якія ў народзе адразу ж празвалі тэлефоннымі кнігамі. У дадзены час сёнэн зьяўляецца самым папулярным жанрам манґі. Bishounen 美少年(Бісёнэн) — прыгожы хлопчык, сустракаецца ўва ўсіх стылях манґі й анімэ, пры гэтым можа выглядаць даволі мужна, але часьцей бісёнэнам называюць жанчынападобнага пэрсанажа Yaoi-Hentai やおい 変態 (Яой-Гэнтай) — манґі для ґэяў.

Кіяхіка Адзума (あずまきよひこ) — аўтар «Azumanga Daioh» (あずまんが大王,), «Yotsuba &» (よつばと).

Кэн Акамацу (赤松 健) — даволі малады, але ўжо даволі папулярны манґака. Атрымаў вядомасьць дзякуючы сваёй другое манґе, «Love Hina» (ラブひな Rabu Hina), якая была экранізавана.

Масакадзу Кацура (桂正和) — уладар фан-сервісу — напрамку дарослае манґі, адметнай рысаю якой зьяўляецца наўмыснае дэманстраваньне жаночае ніжняе бялізны (часьцей у камэдзійнае сцэнах) Мае шалёную папулярнасьць як у роднае Японіі так і на Захадзе. Манґака ў коміксах «Відэа Дзяўчына Аі» (電影少女 Denei Shojo анг. Video Girl Ai), «Shadow Lady» , «Айдзу» ((アイズ) Aizu анг. I"s) й інш.

Румико Такахаси (高橋留美子) — адна з найбольш вядомых у сьвеце й даволі багатая па японскіх мерках манґака. Аўтарка такіх папулярных манґ як: «Maison Ikkoku» (めぞん一刻,), «Ranma 1/2» (らんま½, Ranma nibun no ichi), «Urusei Yatsura» (うる星やつら) ды «InuYasha» (犬夜叉)[. Большасьцью яе прац зьяўляюцца танкубонам.

Наока Такэуці (武内直子) — такійскае манґака, якая атрымала сусьветную вядомасьць сваёй чацьвёртае працай, манґай «Прыгожая Ваярка Сэйляр Месяц» (美少女戦士セーラームーン Bishojo Senshi Sеramun). Яе геройка Ўсаґі Цукіна 月野うさぎ,спачатку ў фармаце комікса, а потым і ў фармаце анімацыйнага сэрыяла з посьпехам вандравала па старонках ды экранах Японіі, ЗША, Нямеччыны, Украіны, Расеі й іншых краінаў сьвету.

Гаяо Міядзакі (宮崎 駿) — знакаміцейшы й паважанейшы японскі манґака, мастак-аніматар, прадуцар й рэжысэр. Аўтар й прадуцар шматлікіх анімэ «Ваўчынае князёўна» (もののけ姫 Mononoke Hime), «Мой сусед Тотара» (となりのトトロ Tonari no Totoro), «Сэн, альбо Ціхіро выкрадзеная прывідамі» (千と千尋の神隠し Sen to Chihiro no Kamikakushi у нашым пракаце «Унесеныя прывідамі»), «Блукаючы маёнтак Хоўла» (ハウルの動く城 Hauru no Ugoku Shiro, англ. Howl’s Moving Castle) й іншых.

У якасьці манґакі намаляваў коміксы «Наўсіка з даліны вятроў» (風の谷のナウシカ Kaze no tani no Naushika), «Люпэн ІІІ» (ルパン三世カリオストロの城 Rupan sansei: Kariosutoro no shiro) й шмат іншых

Гэнтай 変態 (яп.Вычварэнскі) Манґа й Анімэ надта эратычнага, а часьцей увогуле парнаґрафічнфічнага зьместу. Мае даволі вялікую папулярнасьць ва ўсім сьвеце ды займае 25% агульнага тыражу ўсяе манґі, выпушчанае ў Японіі. З-за свайго фрывольнага зьместу гэнтай прадаецца ў спэцыяльна выдзеленых месцах і толькі запаяным у непразрысты плястык, каб маючыеся там малюнкі часам не пабачылі дзеці.

Акрамя ўласна гэнтая маецца два яго падпункты для вузкага кола аматараў.

Яой やおい Манґа, галоўнымі героямі якой зьяўляюцца ґэі. У асноўным гэта вольны пераказ папулярных манґаў, фільмаў ды літаратурных твораў, героі якіх па волі манґакі ператвараюцца ў аматараў «мужчынскага каханьня». Прычым асноўнымі карыстальнікамі яой зьяўляюцца жанчыны, а ня ўласна героі дадзеных твораў.

Сёнэн ай 少年愛 — той жа яой, толькі практычна без сэксуальных сьценаў, больш прыстойна апавядаючы пра каханьне сярод хлопчыкаў. Элемэнты сёнэн ай могуць зьмяшчацца ў манґах агульнае карыстаньня нават дзіцячых, але ў дадзеным выпадку яны амаль страчваюць свой эратычны зьмест. Прыклад: некаторыя эпізоды ў камода-сэрыяле «Сакура» (カードキャプターさくら)

Юры 百合 Тое што яой, але ў жаночым выкананьні. Таксама за права называцца асноўнымі карыстальнікамі юры змагаюцца лесьбіянкі й мужчыны нармалёвае арыентацыі. Але героі юры прайграюць сваім мужчынскім калегам па-папулярнасьці. Па аналёгіі зь яой таксама мае дзіцяча-падлеткавую вэрсію пад назвай «Сёдзё Ай» (処女愛). Элемэнты сёдзё ай можна знайсьці ў манзе «Рэвалюцыйная дзяўчынка Ўтэна» (少女革命ウテナ; Shоjo Kakumei Utena), але найбольш клясычнаю й папулярнаю сёдзё ай парай зьяўляюцца героі анімэ й манґі аб Сэйляр Месяц: Міціру (みちる, Сэйляр Нэптун) й Харука (はるか, Сэйляр Уран). Апошняя нават ходзіць у мужчынскае вопратцы (у расейскім перакладзе яе нават ператварылі ў хлопца).

Акрамя ўласна гэнтаю ў манзе й анімэ маюцца больш прыстойныя формы эротыкі:

Назва Эцьці エッチ пайшла ад скажоннай ангельскае літары «h», якой японцы адмячаюць усю прадукцыю сэксуальнага зьместу. Адрозьненьне ад гэнтаю замена сэксуальных сцэнаў намёкамі на сэкс альбо проста дэманстрацыя ніжняе бялізны ці аголенае цела.

Фансэрвіс

рэдагаваць

Яшчэ больш прыстойным можна назваць фансэрвіс. Тут адсутнічае нават намёк на сэкс, але героі (часьцей дзяўчыны) ад часу трапляюць у становішча, калі іх бялізну бачаць тыя каму ў прынцыпу яе бачыць не абавязкова (пад час боек, падзеньняў, дзьмахаў ветру ці тупа «зазіраючай» пад спадніцу камэрай. Дастаткова яскравым прыкладам у манзе й анімэ ёсьць шматлікія фрагмэнты гісторыі аб «Сэйляр Месяц»

Анімэ (アニメ) — скарочаная японцамі вэрсія слова «аnimation». У японскае мове так называюць любое анімацыю не залежна ад краіны паходжаньня. У адрозьненьне ад анімацыі іншых краінаў у большасьці разьлічана на падлеткавую й дарослую аўдыторыю, таму карыстаецца попытам у тых краінах сьвету, дзе мульты разьлічаны выключна на дзіцячую аўдыторыю. Але попытам таксама ёсьць і на камода (дзіцячае) анімэ. Анімэ зьявілася яшчэ на пачатку дваццатага стагодзьдзя разам з кіно, але ў сучасным выглядзе яна была ўпершыню зроблена спадаром Асамам Тэдзукам уласнае пэрсонай. Ён распрацаваў шматлікія асаблівасьці законаў перакладу манґі (а часьцей яна зьяўляецца асновай для анімэ) у, амаль што сапраўдны фільм. Таксама ўласна Тэдзука пазычыў у Дыснэя вялікія вочы для найлепшага пераказу эмоцыяў. Акрамя вялікіх вачэй іншае асаблівасьцю анімэ зьяўляюца таксама разнакаляровыя й часам экзатычнае формы фрэзуры. З пачатку мастакі выкарыстоўвалі гэты мэтад, каб лепш запомніць пэрсанажа, а зь цягам часу для показу яго характару, ці ўвогуле як даніну традыцыі. Акрамя такіх, крыху ґратэскных герояў, шмат хто зь японскіх мастакоў прамалёўвае кожную рысу твару й цела пэрсанажу набліжаючы анімэ да мастацкага кіно. Таксама анімэ атрымала ў спадчыну ад манґі яе мэтавую аўдыторыю й усе яе жанры. Сюжэт жа залежыць ад фантазіі сцэнарыту. Па фарматах анімэ падзяляецца на тэлевізійныя сэрыялы (TV), відэафільмы (OAV) й паўнамэтражныя кінаанімацыі.

Звычайна (за рэдкім выключэньнем) ствараюца на аснове папулярных у гэты момант манґ. Складаюцца з кароткіх (да 25 хвілінаў) сэрыяў. Доўжыцца сэрыял адзін (часам два) сэзонаў ды зьмяшчае 12 (24) сэрыяў. Але ў некаторых выключэньнях (прыклад: сэрыял аб Сэйляр Месяц) доўжыцца некалькі сэзонаў.

Таксама як і сэрыял часьцей зьнят па якое-небудзь манґе, але больш нагадвае паўнамэтражны (толькі падзелены на паў- ці аднагадзінныя эпізоды). З-за таго, што ад пачатку прызначаны для продажу на касэтах ці DVD-кружэлках не зьмяшчае асоба шмат эпізодаў абмяжоўваючыся двумя-чатырмя (у залежнасьці ад іх даўжыні).

Ад часу таксама маюць манґавае аснову (асабліва калі здымаюцца па матывах сэрыялу), але часьцей здымаюца па літаратурных творах ці ўласных задумках аўтараў. Прызначаны для дэманстраваньня ў кінатэатрах ды ўяўляюць сабой сапраўднае анімацыйнае кіно. Вытворчасьць паўнамэтражных фільмаў патрабуе шмат часу й грошаў, некаторыя японскія студыі нават адмовіліся ад іх вытворчасьці (напрыклад, смая знакамітая японскае студыя «Тоэй Анімэйшн» (東映アニメーション)).

Адзінай зь нешматлікіх студыяў якая займаецца вытворчасьцю (за рэдкім выключэньнем) толькі поўнага мэтру можна лічыць студыю Ісаі Такахаты (高畑 勲) й Гаяо Міядзакі «Ghibli» (スタジオジブリ Джыблі).

Манґа ў сьвеце

рэдагаваць

Пасьля ўласна Японіі, першае месца па распаўсюдзе манґі й анімэ займаюць інданэзійцы, за імі ідуць Злучныя Штаты. Ад іх таксама не адстае Эўразьвяз. Свае ўласныя выдавецтвы маюцца ў Нямеччыне, там нават друкуюць свае ўласныя танкубоны, Францыі, дзе знайшлі сваіх карыстальнікаў найбольш арыгінальныя ўзоры манґі (авангард, філязофскія й экспэрымэнтальныя творы), Польшчы й інш. У Расеі манґа-рух распачаўся даволі позна (напрыканцы 1980-х гадоў), таму дагэтуль знаходзіца на пачатковым узроўні, але й там маюцца некалькі фірмаў, якія займаюцца распаўсюдам прадукцыі Made in Japan (у асноўным анімэ).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мангасховішча мультымэдыйных матэрыялаў