Аніматар (актор)

прафэсія

Аніматар (па-француску: animateur) — артыст (актор афармленьня), які складае вобразы пэрсанажаў на мерапрыемствах рознабаковай скіраванасьці.

Аніматар — блазан
Гістарычная вобразы сярэднявечча
Анімацыя «Панскія забабоны» ў музэі старадаўніх народных рамёстваў і тэхналёгій «Дудудкі»
Аніматар
Аніматар

Аніматар уваходзіць у склад анімацыйнай каманды (па-ангельску: animation team), выконвае ролю суправаджэньня й пацехі гасьцей.

Гісторыя ўзьнікненьня рэдагаваць

Назва актор-аніматар мае невялікую гістарычную адлегласьць. У шырокім сэнсе — гэта далейшае разьвіцьцё прафэсіі, якая ў часы СССР звалася «масавік-забаўнік». У сучасных умовах праца аніматара патрабуе новых формаў і зьместу й, галоўным чынам, працы ў сфэры рэклямы й забавак.

Сфэры дзейнасьці рэдагаваць

Галоўная функцыя аніматара — сталы падагрэў цікавасьці ўдзельнікаў да дзеяньня, якое адбываецца. Месца працы — турыстычныя аб’екты, музэі, рэклямныя прэзэнтацыі, карпаратыўныя вечарыны. Абавязкі аніматара разнастайныя: ад правядзеньня розных шоў, тэматычных вечарын і міні-спэктакляў да арганізацыі спартовых заняткаў і гульняў.

Беларуская анімацыя рэдагаваць

Адзін з галоўных напрамкаў беларускай анімацыі — раскрыцьцё гістарычнай самабытнасьці Беларусі, побыту яе жыхароў, уяўленьне моцы краіны ў мінулым, а таксама — крокі па адраджэньню роднае мовы. Шэраг мерапрыемстваў гэткай накіраванасьці адбываюцца ў беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры й побыту «Строчыцы», у музэі старадаўніх народных рамёстваў і тэхналёгій «Дудудкі», на гістарычных мясьцінах Беларусі, кшталту Наваградка, Міра, Нясьвіжа. Пэўныя намаганьні у гэтым кірунку ў Беларусі ажыцьцяўляюць такія творчыя калектывы як Гісторыя-тур, Майстэрня ўражаньняў, Краіна замкаў.

Анімацыйная праграма ўяўляе сабою тэатралізаваную імпрэзу альбо інтэрактыўнае дзеяньне з рознай колькасьцю аніматараў. Мерапрыемства адбываецца паводле напісанага загадзя сцэнару й аздабляецца музыкай, гульнямі, віктарынамі, часам — старадаўнімі бойкамі й вогненымі шоў.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць