Аньні М. Г. Шміт
А́нна Мары́я Геертру́да «А́ньні» Шміт (па-нідэрляндзку: Anna Maria Geertruida Schmidt ; 20 траўня 1911[1], Капэльле, Нідэрлянды — 21 траўня 1995[2], Амстэрдам, Нідэрлянды) — нідэрляндзкая пісьменьніца[3]. Лічыцца маці нідэрляндзкай тэатральнай песьні[4], каралевай нідэрляндзкай дзіцячай літаратуры[5] і адной з найлепшых літаратарак Нідэрляндаў[2].
Аньні М. Г. Шміт | |
Annie M. G. Schmidt | |
Партрэт Аньні М. Г. Шміт (1984) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Анна Марыя Геертруда Шміт |
Нарадзілася | 20 траўня 1911 Капэльле, Нідэрлянды |
Памерла | 21 траўня 1995 (84 гады) Амстэрдам, Нідэрлянды |
Пахаваная | |
Муж | Дык ван Дўэйн |
Дзеці | Фліп ван Дўэйн |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, бібліятэкарка |
Гады творчасьці | 1947—1989 |
Жанр | дзіцячая літаратура, паэзія, драма, радыё, тэлевізія |
Мова | нідэрляндзкая |
Значныя творы | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
http://www.annie-mg.com/ |
Аньні Шміт пісала ў розных жанрах: паэзію, прозу, п’есы, мюзыклы, радыё- і тэлеспэктаклі, аднак найбольш вядомая як аўтарка дзіцячых кнігаў. Найбольш вядомыя ейныя творы — дзіцячая сэрыя «Іп і Янэке».
Жыцьцяпіс
рэдагавацьАнна Марыя Геертруда нарадзілася ў сям’і рэфармацкага пастара Ёганэса Даніеля Шміта (1871—1951) і школьнай настаўніцы Геертруды Марыі Боўгвэйс. Мела старэйшага брата Ўіма і дзьвюх старэйшых сёстраў, якія памерлі яшчэ да ейнага нараджэньня, таму гадавалася самотна. Ужо ў 6-гадовым веку Аньні адышла ад царквы і засталася перакананай атэісткай.
Па сканчэньні сярэдняй школы ў Гусе працавала прыслугай у Нямеччыне, аднак пасьля прыходу да ўлады нацыстаў бацькі забралі яе дадому. Тут Аньні прайшла курсы па навучаньні бібліятэчнай справе і да 1946 року працавала бібліятэкаркай.
У 1947 пачала друкавацца ў амстэрдамскай газэце «Het Parool», неўзабаве стала складаць песьні і замалёўкі для такіх артыстаў, як Вім Сонэвэльд і Вім Кан. З пачатку 1950-х рокаў пачала пісьменьніцкую кар’еру, пісала песьні і п’есы для тэатру, пастаноўкі для радыё- і тэлевізійных перадачаў, дзіцячыя кнігі.
На наступны дзень пасьля свайго 84-годзьдзя скарысталася эўтаназіяй[6]. Пахаваная ў Амстэрдаме.
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Дзяржаўная прэмія Нідэрляндаў (1964) за найлепшую кнігу для дзяцей і моладзі
- Залаты мэдаль імя Ганса Крыстыяна Андэрсэна (1988)
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьІмя Аньні М. Г. Шміт уключанае ў канон нідэрляндзкай гісторыі.
Бібліяграфія
рэдагаваць- «Abeltje» (1953)
- «De A van Abeltje» (1955)
- «Ibbeltje» (1961)
- «Minoes» (1970)
- «Pluk van de Petteflet» (1971)
- «Otje» (1980)
- «Wat Ik Nog Weet» (1992)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Zijl, Annejet van der Anna. — Amsterdam: Nijgh & Van Ditmar, 2002. — С. 22. — ISBN 90-388-8733-7
- ^ а б Annie M.G. Schmidt 1911—1995 (нід.) // Trouw, 22 траўня 1995 г. Праверана 5 ліпеня 2009 г.
- ^ Peter Hunt, Sheila G. Bannister Ray International Companion Encyclopedia of Children's Literature. — Roudledge, 2004. — С. 703. — ISBN 978-0-203-16812-7
- ^ Evergreen and chanson schitteren op Dag van het Nederlandse lied (нід.) // Trouw, 5 красавіка 1993 г. Праверана 5 ліпеня 2009 г.
- ^ Olifanten hadden vroeger neuzen (нід.) // Trouw, 4 студзеня 1995 г. Праверана 5 ліпеня 2009 г.
- ^ Van Eyle is als Annie niet gewoon goed, maar magistraal (нід.) // de Volkskrant, 5 верасьня 2003 г. Праверана 10 ліпеня 2009 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАньні М. Г. Шміт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (нід.) (анг.)