Анхэль Фэрнандэс Пэрэс
А́нхэль Фэрна́ндэс Пэ́рэс (па-гішпанску: Ángel Fernández Pérez; нар. 16 верасьня 1988 году) — гішпанскі гандбаліст клюбу «Тарэлявэга» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Выступае на пазыцыі левага скрайняга гульца.
Анхэль Фэрнандэс Пэрэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 верасьня 1988[1] (36 гадоў) | |
Рост | 193 см | |
Пазыцыя | скрайні | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тарэлявэга | |
Нумар | 32 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2006—2008 2008—2013 2013—2018 2018—2021 2021—2022 2022—2024 2024— |
Тэка Кантабрыя Тарэлявэга Натургаўс Ля-Рыёха Вівэ Барсэлёна Лімож Тарэлявэга |
|
Зборныя | ||
2015— | Гішпанія |
Кар’ера
рэдагавацьАнхэль Фэрнандэс пачаў гуляць у гандбол у сваім родным горадзе Эль-Астыльера. У 2006 годзе перайшоў да складу экс-пераможцы Лігі чэмпіёнаў ЭГФ «Тэка Кантабрыя». Праз два гады далучыўся да клюба трэцяга дывізіёну «Тарэлявэга», зь якім гулец прасунуўся ў другі дывізіён у першы год і заставаўся там да 2013 году. З гэтага часу ён выступаў за клюб «Натургаўс Ля-Рыёха», які спаборнічаў у Лізе Асабаль.
Поруч з клюбам Фэрнандэс часта займаў другое месца ў гішпанскім чэмпіянаце ды дасягаў фіналаў кубка, але спаборнічаць з «Барсэлёнай» было цяжка. Гулец тройчы запар абіраўся ў каманду ўсіх зорак лігі[2]. У 2018 годзе пераехаў у Польшчу, дзе выступаў за клюб «Вівэ», якім кіраваў гішпанскі трэнэр Талант Дуйшабаеў. Сэзон 2021—2022 гадоў гандбаліст абараняў колеры «Барсэлёны»[3]. З гэтым клюбам, між іншым, гулец стаў чэмпіёнам Гішпаніі і Лігі чэмпіёнаў ЭГФ. У 2022 годзе далучыўся да францускага «Ліможу»[4]. У 2024 годзе вярнуўся на радзіму, узгадніўшы дамову з «Тарэлявэгай»[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ángel Fernández // https://www.olympedia.org/athletes/142541
- ^ «Hintergrund: Die Geschichte der „siete ideal“». Handballworld.
- ^ «FC Barcelona präsentiert Ersatz für Casper Mortensen». Handballworld.
- ^ «Ángel Fernández, du Barça au LH!». LH Handball.
- ^ «Ángel Fernández, otro Hispano que regresa a casa». AS.